Спорт

Кубак Данон

Рэгіянальны фінал XIV Кубка нацый Данон прайшоў у мінулую пятніцу на стадыёне “Юнацтва” ў Брэсце.

504

У рашаючым паядынку турніру юныя лунінчане, якія ўпершыню прымалі ўдзел у гэтых спаборніцтвах, прайгралі равеснікам з Іванава з лікам 0:3.

Сёлета ў рэгіянальным розыгрышы бралі ўдзел 8 мацнейшых каманд Брэстчыны (юнакі 2001-2002 года нара-джэння): тры – з Брэста, па адной – з Пружан, Лунінца, Баранавіч, Пінска і Іванава. Асаблівасці футбола “фармату” Кубка нацый Данон – адзін тайм працягласцю 20 хвілін. Усіх удзельнікаў разбілі на дзве чацвёркі, і ў межах квартэтаў правялі “кругавы турнір”. У адным былі лепшымі лунінчане, якія набралі 9 ачкоў, у другім – іванаўцы. Пераможцы сустрэліся ў паядынку за “золата”.

Каманда з Іванава атрымала галоўны трафей, а таксама медалі за першае месца. Лунінчане, як і бронзавы прызёр – зборная Брэста, узнагароджаны адпаведнымі кубкамі і медалямі.

Матчы брэсцкага турніру агучваў самы вядомы каментатар краіны Уладзімір Навіцкі. Ён паведаміў, што пераможцаў рэспубліканскага фіналу (права выступіць у якім атрымалі іванаўцы), будзе ўзнагароджваць зорка беларускага футбола Аляксандр Глеб. Менавіта ён сёлета з’яўляецца пасланцам турніру ў Беларусі.
Лепшыя каманды 32 дзяржаў свету павядуць барацьбу за Кубак нацый на лонданскім стадыёне “Уэмблі”, дзе ўзнагароды ўручыць легендарны Зенедзін Зідан.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть