Спорт

Кубкавы шлях

мини-футболАмаль палова – 6 з 13-ці – прадстаўнікоў вышэйшай лігі «склалі зброю» і пацярпелі паражэнне ад каманд першага дывізіёна ў выязных матчах 1/16 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе. «Рудакова» добраахвотна зышоў з кубкавай дыстанцыі, адмовіўшыся ад паездкі на Гомельшчыну. Прайгралі таксама «Базар» (Лунінец), «Дынама-БНТУ» (Мінск), «Нёман» (Бярозаўка), «Фортэ» (Магілёў) і ЦКК (Светлагорск).
“Граніт” узяў верх над “Агракамбінатам “Паўднёвы” – 6:4. Вызначыліся Алег Калуцкі (2), Сяргей Вацяк (2), Аляксей Шаўчэнка, Вадзім Ціткоў. У 1/8 фіналу “гранітаўцы” згуляюць з камандай першай лігі “Гомельшкло” з Касцюкоўкі.
У Жлобіне “Базар” у роўнай барацьбе саступіў гаспадарам з мінімальным лікам 4:5. Такім чынам, нашы землякі выбылі з барацьбы за Кубак.
Што не атрымалася? Гэтае пытанне задала галоўнаму трэнеру каманды “Базар” Віктару ГРЫНЕВІЧУ:
– Нават не ведаю. Гулялі нядрэнна, але без натхнення. Магчыма, негатыўна паўплывала жараб’ёўка 1/8 фіналу. Пры станоўчым выніку мы б выйшлі на адзін з мацнейшых клубаў – “БЧ”. Шансаў прабіцца далей амаль не было.
– Закончыўся першы круг. Ці задаволены вынікам?
– Згулялі намнога слабей, чым маглі. Патэнцыял каманды нядрэнны. Многа забіваем, але і прапускаем таксама нямала. Ёсць над чым працаваць.
– Ці будуць кадравыя змяненні ў складзе ў другім крузе?
– Пакуль не думаў пра гэта. Хутчэй за ўсё не.
– Якая задача ставіцца перад камандай да канца сезона?
– Яна заўсёды аднолькавая – гуляць і выйграваць. І, зразумела ж, захаваць месца ў вышэйшым дывізіёне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть