Спорт

“Лепшая аграсядзіба брэсцкай вобласці-2014”

Такі конкурс абвешчаны на Брэстчыне.

Для ўдзелу ў ім суб’екты аграэкатурызму павінны падаць заяўкі ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама (г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 46, e-mail: Officesport@ brest.by) не пазней як 21 верасня 2014 года. Конкурс праводзіцца па намінацыях: “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Гасціннасць”, “Экасядзіба года”, “Стыль і гармонія”.

Інфармацыя аб пераможцах бу-дзе ўключана ў рэкламны буклет, які ў будучым мяркуецца распаўсюджваць на міжнародных турыстычных выставах у краіне і за мяжой, а таксама на сайце аблвыканкама.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на www.tour.brest.by.

У НОВЫ ЧЭМПІЯНАТ – З НОВЫМІ СІЛАМІ

Ну, вось і наступіў доўгачаканы 26-ты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. У першым туры, у сценах утульнага магілёўскага спорткомплексу “Алімпіец”, “энергетыкі” прымалі “Граніт”.

Пасля невялікай раскачкі ў пачатку гульні, “Вітэн” пачаў апраўдваць статус фаварыта і ўжо на 9 хвіліне, пасля прэсінгу ў зоне гасцей, адкрыў лік. Аляксандр Савінцаў і Сяргей Крыкун “вываліліся” ўдваіх на галкіпера “Граніта” і нестарэючы ветэран Савінцаў прабіў пустыя вароты. Далей “вітэнаўцы” прыняліся развіваць перавагу. На 15 хвіліне Станіслаў Лямешка, замыкаючы далёкую штангу, забіў свой соты мяч у чэмпіянатах краіны!

Праўда, гасцям з Мікашэвічаў да індывідуальных дасягненняў ігракоў “Вітэна” справы няма – і Вячаслаў Цвірко пасля розыгрышу вуглавога не моцна, але дакладна прабіў па варотах Вячаслава Шчарбачэні, які толкам і не бачыў удару з-за вялікай колькасці ігракоў у сваёй штрафной – 2:1.

Набліжаўся перапынак, аднак “Вітэн” усё ж здолеў пайсці на яго з больш прыемнай для сябе перавагай у два мячы. Гэта на Аляксандры Савінцаве футбалісты “Граніта” зарабілі 6-ты фол, а Тарас Каралішын упэўнена рэалізаваў 10-метровы, ледзь не парваўшы сетку варот.

Другую палову сустрэчы каманды пачалі па сцэнарыі першага тайма – “Вітэн” працягнуў метадычна развіваць перавагу. У хо-дзе контратакі класна згуляў Тарас Каралішын, арганізаваўшы рэйд па тылах “гранітаўцаў” і дакладна прабіўшы па варотах гасцей – 4:1. Бліжэй да канцоўкі матча Сяргей Крыкун “абакраў” галкіпера “Граніта” і давёў да разрыву ў чатыры мячы. І ўсё ж, напрыканцы, мікашэвіцкія футбалісты змаглі адыграць адзін мяч. Няспрытныя дзеянні віцяблян пры розыгрышы свайго “стандарту” абярнуліся “контрай”, у выніку якой Аляксандр Самусевіч замацаваў канчатковыя лічбы на табло – 5:2.

У нядзелю ў Лунінцы “Базар” прымаў дэбютанта вышэйшай лігі “ДСМТ СМП-354” з Гомеля. Гаспадары першымі прапусцілі мяч, які аказаўся адзіным у 1-ым тайме. Такая сітуацыя не задовольвала ігракоў і трэнерскі штаб каманды “Базар”, таму другая палова сустрэчы пачалася з актыўных атак, і Віктар Юрага зраўняў лік. Раўнавага трымалася да апошніх хвілін гульні. Аднак госці змаглі скарыстацца момантам і выйсці наперад, калі да заканчэння заставалася ўсяго адна хвіліна. Здавалася, што сітуацыю выправіць немагчыма, але лунінчане з гэтым не пагадзіліся. Усяго некалькі секунд спатрэбілася “Базару”, каб зноў зраўняць пазіцыі. 2:2 – канчатковы лік гульні.

У другім туры, 13 верасня, “Граніт” згуляе з “Базарам”.

 

 

СПАРТЫЎНАЕ СВЯТА Ў РАМКАХ “ДАЖЫНАК”

У спаборніцтвах, што праходзілі ў рамках абласных “Дажынак” у Пінску, бралі ўдзел прадстаўнікі РФСК “Здароўе”.

Сярод гіравікоў чацвёртае месца занялі Аляксандр Калянковіч і Уладзімір Бань – адпаведна ў вагавай катэгорыі да 70 і 90 кілаграмаў. У перацягванні каната, дзе за перамогу змагаліся 15 каманд, лунінчане замкнулі пяцёрку мацнейшых.

 

 

ПРЫСВЯЦІЛІ ПЕРАМОГУ ЗЕМЛЯКУ

Пасля 19-га тура чэмпіянату па футболе ў першай лізе лідары – “Славія-Мазыр” і “Граніт” – павялічылі адрыў ад праследвальнікаў да 8 ачкоў.

“Граніт” у дамашнім матчы прымаў “Мінск-2”. Першы тайм нічым асаблівым не вызначаўся. “Гра-нітаўцы” як мелі магчымасць адкрыць лік, так і прапусціць мяч у свае вароты. На перапынак каманды пайшлі пры нулявой нічыёй. А вось другая палова гульні была цалкам за гаспадарамі. Ужо на 47-ай хвіліне Андрэй Шэракоў пасля падачы Ільі Калпачука адкрыў лік у гульні. Удала згулялі ў звязцы Дзмітрый Ігнаценка і Павел Яўсеенка, што прывяло да чарговага гола “гранітаўцаў”. Дзмітрый пацвердзіў свой статус лепшага бамбардзіра каманды, паставіўшы заключную кропку ў матчы. 3:0 – пераканаўчая перамога “Граніта”, якую мікашэвіцкія футбалісты прысвяцілі свайму земляку – галкіперу “Хвалі” Мікалаю Адамцу, што заўчасна пайшоў з жыцця.

Калі на сённяшні дзень лідары вызначыліся, то колькасць прэтэндэнтаў на трэцяе месца павялічылася. У межах трохачковай зоны размясціліся адразу 6 каманд.

13 верасня, у суботу, “Граніт” згуляе на выездзе з “Іслаччу”.

 

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть