Спорт

Лунінец vs зборная Рэспублікі Беларусь

мотоболЦудоўным падарункам да Дня моладзі стаў таварыскі матч па мотаболе паміж “Лунінцам” і зборнай камандай Рэспублікі Беларусь. Гэта даказалі балельшчыкі – іх сабралася больш як дзве з паловай тысячы.

Першыя некалькі секунд прынеслі гол у вароты нашай каманды: яго забіў Вячаслаў Лемяшэўскі. Затым Алег Ісаеў трапна рэалізаваў штрафны ўдар і выраўняў рахунак. Праўда, захаваць яго да канца перыяду не даў Эдуард Дзікавіцкі. Пасля перапынку прадстаўнікі зборнай сталі гуляць больш жорстка, але Аляксандр Лужанін змог паправіць становішча. У трэцім і чацвёртым перыядах Аляксандр Калюціч вымушаны быў гуляць не за “Лунінец”, бо Дзмітрый Ляхавец атрымаў траўмы. Яго змяніў малады варатар нашай каманды Васіль Рахацэвіч. Безумоўна, гэта сур’ёзная адказнасць і значнае выпрабаванне. Праўда, Антон Уласавец павялічыў рахунак на карысць зборнай – 3:2. Такім ён і застаўся да канца гульні – наш галкіпер не даваў мячам трапіць у вароты.

fsbУ перапынках балельшчыкаў радавалі сваімі выступленнямі члены сталічнага клуба “F.S.B.”– прызёры Чэмпіянату Усходняй Еўропы па стантрайдынгу Андрэй Луцкоў і Мікіта Падольскі. Юнакі падарылі жыхарам горада сапраўднае шоу. А валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках праводзімых мерапрыемстваў па рэагаванню на спёку раздавалі пітную ваду тым, хто меў у ёй патрэбу.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть