Лунінецкая “вертыкаль” – на вышыні
Спорт

Лунінецкая “вертыкаль” – на вышыні

вертикальФінал ХV абласной спартакіяды “Вертыкаль” сярод работнікаў распарадчай і выканаўчай улады прайшоў у Пружанах у мінулыя выхадныя.
На працягу двух дзён каманды, здолеўшыя паспяхова пераадолець занальныя туры, вялі барацьбу за прызавыя месцы. Лунінчане ўвайшлі ў прызавую тройку ў трох відах з шасці, у якіх прымалі ўдзел. Так, дуэту ў складзе Андрэя Лукашэвіча і Таццяны Коваль не было роўных у настольным тэнісе. Аляксей Ярмушэвіч стаў пераможцам у більярдзе. А каманда па міні-футболе заняла другое месца, саступіўшы толькі па пенальці зборнай аблвыканкама. У дартсе прадстаўнікі Лунінеччыны замацаваліся на 5-ым радку, а ў эстафеце па плаванню – на 7-ым.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть