Спорт

Мотабол – у РФСК «Здароўе»

Нішто не стаіць на месцы. Жыццё рухаецца наперад. Нешта адыходзіць, на змену прыходзіць новае. Няўжо надышоў час развітання з мотаболам на Лунінеччыне, як гэта раней адбылося ў многіх гарадах Беларусі? Што казаць, калі ў чэмпіянаце краіны прымае ўдзел тры нацыянальныя каманды. Ды і ці можна назваць гэта чэмпіянатам?
Пра тое, што мотаболу прадстаіць складаны час выпрабаванняў, стала вядома не ўчора, і нават не пазаўчора. А намнога раней, калі ўступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта Беларусі №191 ад 15.04.2013 г. Згодна з ім, мотабол, як і шэраг іншых гульнявых відаў спорту, больш не мог разлічваць на дзяржпадтрымку. Але нягледзячы на гэта, раённая ўлада вырашыла падтрымаць мотабольны клуб “Лунінец” і заклікала на дапамогу мясцовыя фермерскія гаспадаркі і індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны не адмовіліся і пайшлі насустрач, дзякуючы чаму сезон нашы мотабалісты адгулялі. Між тым, трывожная сітуацыя заставалася. Усе разумелі, што фундатарская дапамога не бязмежная, калі-небудзь яна спыніцца. І кіраўніцтву клуба трэба было задумацца аб тым, каб паспрабаваць сама-стойна зарабляць грошы, як гэта робяць у іншых еўрапейскіх краінах. Ды і нашы футбольныя клубы таксама могуць разлічваць на падтрымку дзяржавы толькі ў тым выпадку, калі самастойна пакрываюць некаторую яго частку. Напрыклад, мікашэвіцкі “Гра- ніт” – на 60 працэнтаў.
На жаль, такія сёння ўмовы выжывання. Яны рэгламентуюцца законам. І калі б у адносінах да мотабола на заканадаўчым узроўні былі зроблены паслабленні, можна не сумнявацца, што мясцовая ўлада знайшла б магчымасць дапамагчы.
Перад пачаткам сезона МК “Лунінец” зноў звярнуўся ў райвыканкам з просьбай аказаць фінансавую дапамогу. Аднак, фермеры і іпэшнікі, якія ўмеюць лічыць грошы і ўкладваць іх у перспектыўныя праекты, на гэты раз на-сустрач не пайшлі.
Месяц ад месяца запазычанасць клуба па даўгах павялічылася і дасягнула 300 мільёнаў. Нарошчваць даўгі далей не мела сэнсу. У ліпені райвыканкам прыняў рашэнне аб рэарганізацыі мотабольнага клуба “Лунінец” шляхам далучэння яго разам з тэхнікай, абсталяваннем і збудаваннямі да РФСК “Здароўе” ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Што ж чакае мотабол у новай фармацыі? З гэтым пытаннем звярнуліся да дырэктара РФСК “Здароўе” Ігара Гапона:
– Рэарганізацыя працягнецца да 15 жніўня. Нягледзячы на тое, што зараз ідзе аптымізацыя ў бюджэтнай сферы, райвыканкам сваім рашэннем дазволіў ўвесці дадатковыя пасады ў наш штат. Гэта дасць магчымасць прадаставіць працоўныя месцы мотабалістам, якія засталіся без работы. Але гэтыя пасады – не прафесіянальных спартсменаў, бо такія не прадугледжаны заканадаўствам. Базу мы, зразумела, захаваем. Пастараемся задзейнічаць яе па максімуму. А што датычыць выступленняў каманды, то ігракам давя-дзецца праявіць свой энтузіязм. Большасць з іх – адданыя мотаболу спартсмены, а трэніравацца ім ніхто не забараняе.

 
ЕЎРАПЕЙСКІ ФОРУМ
З 12 па 17 жніўня ў швейцарскім Цюрыху адбудзецца чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы.
У складзе нацыянальнай каманды, у ліку 29 спартсменаў і наш зямляк – дзесяціборац Эдуард Міхан. Перад ім стаіць задача трапіць у васьмёрку мацнейшых. Але мы ведаем, што Эдуард здольны пазмагацца за п’едэстал. Жадаем яму поспехаў.

 
СТАРТУЕ ДРУГІ КРУГ
Матч 16-га тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе “Граніт” правядзе на выездзе 9 жніўня.
Яго сапернікам выступіць “Смаргонь”. Нагадаем, што ў дамашнім матчы “гранітаўцы” выйгралі з лікам 2:1.
Падрыхтавала Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть