“Мяч над сеткай”
Спорт

“Мяч над сеткай”

мяч над сеткойЗ усіх куткоў краіны сабраліся былыя вучні ліцэя г. Лунінца на традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе. Асабліва радаваўся сустрэчы са сваімі выхаванцамі настаўнік Віктар Казун.
Свае сілы ў турніры паспрабавалі тры каманды: дзве выпускнікоў – “Палессе-12” і “Адрэналін”, а таксама “Ліцэіст” (цяперашнія вучні, якія, дарэчы, з’яўляюцца сярэбранымі прызёрамі раёна). Гульні былі на роўных, але ж удача ўсміхнулася старэйшым ігракам. Лепшымі сярод іх прызнаны Антон Марко (“Ліцэіст”), Аляксандр Харкевіч (“Палессе-12”) і Аляксандр Ярашэвіч (“Адрэналін”). Яны ўзнагароджаны Граматамі і прызамі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть