Спорт

На чатыры пазіцыі ўверх

футболпадняліся “гранітаўцы” пасля чарговай перамогі ў дамашнім матчы з “Іслаччу”.

Сапраўднымі гаспадарамі адчувалі сябе мікашэвіцкія футбалісты на полі падчас чарговай гульні з дэбютантам першай лігі. Тэрытарыяльную перавагу пераўтварыць у забітыя галы здолелі толькі на 25-ай хвіліне: удалася контратака, якую завяршыў Андрэй Шэракоў. “Гранітаўцы” працягнулі націск на вароты саперніка. Канчатковую кропку ў чарговай шматхадовай камбінацыі паставіў Аляксандр Сямёнаў. Яшчэ да перапынку госці змаглі адыграць адзін мяч: пенальці рэалізаваў Андрэй Лапшын. Аднак мікашэвіцкую каманду ў гэты дзень цяжка было стрымаць. Пераможны трэці гол у вароты “Іслачы” забіў Дзмітрый Усачоў, які аказаўся ў нужным месцы для завяршэння атакі пасля розыгрышу штрафнога.

У суботу, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Мінск-2”. Пачатак у 15 гадзін.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть