На старце — маладзёжныя каманды
Спорт

На старце — маладзёжныя каманды

стрельба

Удзельнікаў трэцяй рабочай спартакіяды моладзі, што адбылася ў мінулую суботу на базе басейна “Дэльфін”, вітаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч.

Прадстаўнік улады выказаў задаволенасць тым, што колькасць каманд расце год ад года, а значыць, павялічваюцца рады прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Сёлета іх заявілася 9: “Граніт”, “Спецжалезабетон”, “ЖКГ”, “Лунінецкі малочны завод”, “Райспажыўтаварыства”, “Водаканал”, “ДПТК СВ”, “Аддзел культуры” і “Аддзел адукацыі”. Анатоль Міхайлавіч пажадаў усім поспехаў і бескампраміснай барацьбы. Галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Хлуд пазнаёміў з праграмай і нагадаў пра меры бяспекі. Пасля гэтага ўдзельнікі паспяшаліся на старт. Ён адначасова быў дадзены ў більярдзе, настольным тэнісе, дартсе і гіравым спорце. Пазней на пляцоўцы за басейнам выпрабаванне трымалі стралкі і “вадзіцелі” двухколых транспартных сродкаў. А самым захапляючым відам стала эстафета плыўцоў 4х50 метраў.

У выніку шматгадзіннай барацьбы перамаглі прадстаўнікі РУВП “Граніт”, якія былі мацнейшымі ў 5 відах. Другім прызёрам стала зборная “Водаканала”. Трэцяе месца заняла каманда аддзела культуры.

Усе пераможцы і прызёры атрымалі кубкі і падарункі ад РФСК “Здароўе”, “БРСМ”, раённай арганізацыі ГА“Белая Русь”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть