На трэніроўкі — у райцэнтр
Спорт

На трэніроўкі — у райцэнтр

юные футболистыНе памылюся, калі скажу, што кожны другі прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва ў дзяцінстве з задавальненнем ганяў мяч у двары. Ды і для многіх дарослых гэтая гульня — выдатны спосабразрадзіцца, зняць напружанне пасля працоўнага дня. Ну, а тыя, хто сам не гуляе, з заміраннем сэрца сочаць за футбольнымі баталіямі па тэлевізары ці ў інтэрнэце.

Віталь ЧУМАК, Мікалай ЕРМАКОВІЧ, Андрэй ЧЭРНЯКОВІЧ (на здымку) і Васіль Емельяновіч колькі сябе памятаюць, столькі і гуляюць у футбол. Усе юнакі жывуць у Азярніцы. Па іх словах, у вёсцы ёсць невялікі стадыён. Вось там і збіраюцца хлопцы ўсіх узростаў, каб паганяць мяч. Трэнера ў Азярніцы і ў Любачынскай школе няма, а ім вельмі хацелася паспрабаваць свае сілы ў вялікім футболе, таму пачалі прыязджаць на трэніроўкі ў спартыўную школу ў Лунінец. За два гады юнакі сур’ёзна падраслі ў тэхніцы і хуткасці.

У іх ёсць свой кумір — адзін з лепшых футбалістаў свету Крышціяну Раналда. А любімы футбольны клуб — мюнхенская «Баварыя».

Міхаіл Аляшкевіч, старшы трэнер па футболе СДЮШАР:

— Прыемна, што юнакі прыязджаюць на трэніроўкі. Вялікі дзякуй іх бацькам, якія знаходзяць сродкі на праезд, а гэта — каля 20 тысяч рублёў у дзень. З кожнай трэніроўкай хлопцы становяцца не толькі мацнейшымі, у іх характары паявілася настойлівасць — галоўная якасць, якая дапамагае ўдасканальвацца і верыць у свае сілы. Яны адданы любімаму віду спорта, а гэта сапраўдная рэдкасць! I нават калі вялікімі футбалістамі яны не стануць, змогуць дабіцца перамог у жыццёвых сітуацыях.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть