“Нам трэба рыхтаваць сваіх педагогаў”
Спорт

“Нам трэба рыхтаваць сваіх педагогаў”

РаковичУпершыню Дзень настаўніка Іван Міхайлавіч РАКОВІЧ сустракае ў якасці начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму. Хаця не-не, ды і ўсплываюць цёплыя ўспаміны пра родную Міжлескую школу, дзе яшчэ нядаўна займаў пасаду дырэктара.

– Восень падарыла настаўнікам цудоўныя святы,расказвае Іван Міхайлавіч. Прыемна, што сёлета ўсе 76 устаноў адукацыі Лунінеччыны своечасова падрыхтаваліся да новага навучальнага года. Да заняткаў прыступілі амаль 9 тысяч вучняў – хаця лічба гэтая крыху меншая, чым летась. Не звінеў першавераснёўскі званок у Люшчы і Чэрабасаве, але тамтэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі сталі вучнямі суседніх школ. Дарэчы, для падвозу дзетак сёлета набылі новы аўтобус, які перадалі Бастынскай СШ. Паспяхова прайшла рэарганізацыя ў Лобчы і Сітніцы – цяпер школы набылі статус базавых. Новы адрас – у цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які стаў функцыянаваць у будынку былога вучэбна-вытворчага камбіната. Велізарную работу правялі па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. На рамонт зрасходавана каля 9 мільярдаў рублёў, прычым 8,4 мільярда – бюджэтныя сродкі.

Спадзяемся, больш парадуюць будучыя выпускнікі. Сёлета працэнт паступлення склаў 43,6. На гэтую лічбу, верагодна, паўплывала павышэнне планкі да 25 балаў па некаторых прадметах для атрымання сертыфіката падчас тэсціравання. Уручаючы выпускнікам атэстаты сталасці, не развітваемся з надзеяй сустрэцца з імі зноў. На гэты раз – у якасці маладых спецыялістаў. Так, у новым навучальным годзе настаўніцкія кадры папоўнілі 25 чалавек, прычым амаль усе – выхадцы з Лунінеччыны. Нам трэба рыхтаваць сваіх педагогаў – гэта важна!

Наш калектыў мэтанакіравана працуе над трыма галоўнымі задачамі: алімпіядным рухам, якасцю адукацыі і прафарыентацыяй. Безумоўна, дасягнуць прыкметных поспехаў у адзіночку – вельмі складана. Таму напярэдадні прафесійнага свята выказваю ўдзячнасць кожнаму за асабісты ўклад у агульную справу, зычу моцнага здароўя, любові ад вучняў і добрага жыццёвага ўладкавання!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть