Спорт

Наш зямляк – прэзідэнцкі стыпендыят

Лёгкая атлетыка

У гасцінічным комплексе «Вікторыя» ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2014 год.
Пачынаючы з гэтага года, праект выплаты стыпендый робіць больш істотны акцэнт на падтрымку спартсменаў алімпійскіх і паралімпійскіх відаў спорту. У лёгкай атлетыцы ў лік стыпендыятаў трапілі 12 чалавек. Сярод іх – наш зямляк Эдуард МІХАН, які сёлета стаў сярэбраным прызёрам на Кубку Еўропы ў мнагабор’і.
Сярэдні памер стыпендыі складзе 2 мільёны 627 тысяч рублёў у месяц. Максі-мальную суму ў памеры каля 5,5 мільёна рублёў атрымаюць тыя, хто паказаў самыя высокія вынікі сёлета. Стыпендыі будуць выплачвацца на працягу года, пачынаючы са студзеня 2014-га.
ПАДАРУНКІ ДЛЯ ЛЕПШЫХ ЛЁГКААТЛЕТАЎ
Спартыўная зала СДЮШАР на некаторы час ператварылася ў стадыён. Тут адначасова ішлі спаборніцтвы ў бегавых дысцыплінах, скачках у даўжыню з месца і кіданнні мяча.
Эмоцыі захапілі ўсіх удзельнікаў раённага першынства, якое праводзілася сярод вучняў 4-8 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі стараліся, а дапамагалі ім азарт, сяброўства, узаемадапамога і пад-трымка балельшчыкаў. Сярод самых маленькіх (4-5 клас) пераможцамі сталі Кірыл Мацкевіч, Дар’я Аляшкевіч, Анастасія Лазюк, Альбіна Кіслова (усе – СШ №1), Міхаіл Кавалевіч (СШ №4), Мікіта Дорах (СШ №2). У шасцікласнікаў дыплома І ступені ўдастоены Яўген Апанасовіч (СШ №2), Дар’я Шкіндэр (СШ №4) і Міхаіл Трухноў з Палескай СШ. У эстафетным бегу не было роўных камандзе СШ №2.
У сямікласнікаў двойчы пераможцам стаў Уладзіслаў Гарадкавец (СШ №1), тройчы – Анастасія Грудзько (СШ №4). На вышэйшую прыступку падняліся двое вучняў Палескай СШ – Міхаіл Байда і Арцём Галаўлёў. Сярод васьмікласнікаў яўнымі лідарамі выглядалі Ірына Ванюк (СШ №4) і Аляксандр Гарадкавец (СШ №1). Менавіта яны названы лепшымі спартсменамі 2013 года. У кіданні набіўнога мяча вызначыўся Міхаіл Вішнявецкі (СШ №2). Высокія вынікі паказалі Аляксандра Прыгодзіч, Юлія Курак (абедзве – СШ №4) і Уладзіслаў Крышталь (СШ №2).
Акрамя дыпломаў лепшыя лёгкаатлеты атрымалі салодкія пачастункі ад групы спарт-сменаў сілавых відаў спорту, якія ўручыў Уладзімір Чыжакоў.

Міні-футбол

АСНОЎНАЯ БАРАЦЬБА – НАПЕРАДЗЕ
Пасля двухтыднёвага перапынку ў суботу, 21 снежня, аднавіўся XXV чэмпіянат краіны па міні-футболе. Пройдзена роўна палова дыстанцыі рэгулярнага першынства, наперадзе – другі круг і плэй-оф. Многія каманды актыўна вядуць “селекцыйную” работу, і хутка можна будзе ўбачыць у іх складах шэраг навічкоў.
Матчам “Фортэ” – “Базар” быў дадзены старт другога круга. Лунінецкія футбалісты выступілі ў ролі гасцей і прайгралі з лікам 2:8.
Воляй лёсу «Вітэну» і «Граніту» наканавана згуляць тройчы (!) запар. Першая іх сустрэча адбылася ў ня-дзелю ў рамках чэмпіянату на пляцоўцы “Вітэна”. Гаспадары не далі шанцаў саперніку і выйгралі “ў сухую” – 7:0. Цяпер камандам давядзецца правесці яшчэ дзве кубкавыя сустрэчы ў чвэрцьфінале – 25 снежня і 6 студзеня. Мікашэвіцкія футбалісты паспяхова пераадолелі стадыю 1/8 фіналу, узяўшы верх над камандай “Гомельшкло” – 8:3.
Таксама барацьбу за выхад у паўфінал павядуць пары: “Лідсельмаш” – “МАПІД”, “ВСЗ” (Гомель) – “Сталіца”, “Дарожнік” – “БЧ”.
29 снежня, у нядзелю, “Базар” будзе прымаць “Граніт”.

Валейбол

НА ПРЫЗ ДЗЕДА МАРОЗА
Традыцыйны пераднавагодні турнір па валейболе сярод жаночых каманд прайшоў на базе політэхнічнага каледжа. Удзельнікаў віталі дырэктар навучальнай установы Андрэй Баўкуновіч і кіраўнік РФСК “Здароўе” Ігар Гапон.
На працягу двух дзён 7 каманд правялі 21 гульню ў барацьбе за галоўны кубак спаборніцтваў. На вышыні аказаліся гаспадыні, якія саступілі толькі ў адной партыі камандзе з Лельчыц і ў трэці раз сталі пераможцамі турніру. За каманду політэхнічнага каледжа выступалі Таісія Дзянішчыц (капітан), сёстры Ніна і Алена Вабішчэвіч, Галіна Ткач (прызнана лепшым іграком у камандзе), Юлія Хілюціч, Вікторыя Зіміч, Валянціна Федарчук і Валянціна Сідарчук.
Другое месца занялі дзяўчаты з Лельчыц, якія, дарэчы, не так даўно сталі пераможцам і рэспубліканскага першынства сярод каманд па месцы жыхарства. Трэнер гэтай дружыны Мікалай Варановіч названы самым амбіцыйным настаўнікам. Трэцім прызёрам сталі спартсменкі з Пінскай ДЮСШ.
Пераможцы і прызёры, лепшыя ігракі каманд адзначаны дыпломамі і падарункамі, якія прадаставілі РФСК “Здароўе”, індывідуальныя прадпрымальнікі Віктар Каратыш і Міхаіл Коваль, райкам БРСМ і адміністрацыя політэхнічнага каледжа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть