Спорт

Нашы ўмеюць здзіўляць

Нашы ўмеюць здзіўляць

Здавалася б, зімовы сезон толькі завяршыўся, а першыя летнія старты лёгкаатлетаў ужо зусім блізка. Зараз спартсмены вядуць актыўную падрыхтоўку на вучэбна-трэніровачных зборах. У ліпені з цікавасцю будзем сачыць за юнацкім чэмпіянатам свету ў Найробі, чэмпіянатам Еўропы сярод юніёраў у італьянскім Гросета, а таксама Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалем, які прыме венгерскі горад Дзьёр. Сярод тых, хто рэальна прэтэндуе трапіць на гэтыя спаборніцтвы, – выхаванцы Лунінецкай СДЮШАР Павел Дырда і Вікторыя Захарчук.

Юнак цяпер з’яўляецца лідарам сярод юніёраў на самай кароткай дыстанцыі 60 метраў. Яшчэ 29 снежня на Адкрытым кубку Гомельскай вобласці ён запісаў у свой актыў 7,04 секунды, а на Міжнароднай матчавай сустрэчы паўтарыў гэты вынік, спыніўшыся ў кроку ад п’едэстала. Разам з тым, ён прынёс у скарбонку каманды Беларусі 5 ачкоў.

У дзяўчат на гэтай дыстанцыі, а таксама ў бар’ерным спрынце балем кіруе Вікторыя Захарчук, якая летась на юнацкім чэмпіянаце Еўропы заваявала серабро і істотна палепшыла аса-бісты рэкорд. Сёлета спартсменка перайшла ў катэгорыю юніёрак. У адсутнасці вострай канкурэнцыі да сваіх лепшых леташніх паказчыкаў Віка не дацягнула: 7,66 секунды супраць 7,58 – у 2016 годзе. Кароткі бар’ерны спрынт – від, з якім у Беларусі звязваюць вялікія спадзяванні. Аліна Талай, Кацярына Паплаўская, Эльвіра Герман, Руслана Рашкаван – за спіной у гэтых спартсменак падрастаюць таленавітыя бар’ерысткі. Так, Вікторыя Захарчук у гэтым сезоне прадэманстравала 8,63 секунды. Прычым, вышыня бар’ераў у параўнанні з мінулым годам стала большай. І хаця графікам Герман і Рашкаван яна пакуль саступае, але запас хуткасці ў рэкардсменкі краіны сярод дзяўчат істотны. Адточыць тэхніку – і хто ведае, якія сюрпрызы можна чакаць ад Вікі летам, тым больш, што здзіўляць дзяўчына ўмее!

 

На фінішнай прамой

Падыходзіць да заканчэння баскетбольны турнір памяці П. Машэрава, у якім сёлета бралі ўдзел 6 каманд.

У суботу ў паўфінальных матчах згуляюць “Дрэбск” – “Гудкі” і “Маяк” – “Маналіт”.

У нядзелю ў спартыўнай зале сельгаскале-джа аматары спорту змогуць падтрымаць каманды, якія разыграюць прызавыя месцы. У 10 гадзін адбудзецца матч за 3-яе месца, у 11.00 – за 1-ае.

 

Дэрбі палешукоў

Здаецца зусім нядаўна на поле Акадэміі футбола ў Пінску адбылася таварыская сустрэча паміж “Хваляй”  і “Гранітам”. У тым паядынку гаспадары ўзялі верх – 3:0. Размаўляючы пасля пройгрышу з кіраўніцтвам мікашэвіцкага клуба і футбольнымі балельшчыкамі, чула адно: “У рамках чэмпіянату “гранітаўцы” абавязкова возьмуць рэванш…”

У мінулую суботу зноў жа ў Пінску ў другім туры сышліся дзве палескія каманды. Абедзве ў сёлетнім сезоне выступаюць дэбютантамі першай лігі: “Хваля” зрабіла крок наперад з трэцяга дывізіёна, а “Граніт” “вылецеў” з элітнага. Пінчане першымі адкрылі лік. Зрабіў гэта Сяргей Валадзько, які паспяхова рэалізаваў пенальці. Адказ “гранітаўцаў” не прымусіў доўга чакаць. Літаральна праз 3 хвіліны Ян Сянкевіч зраўняў лік. У другім тайме сапернікі дэманстравалі цікавы атакуючы футбол. Дакладнасцю вызначыўся Павел Цеслюкевіч, які вывеў мікашэвіцкую каманду наперад. Нашы землякі выглядалі больш упэўнена і заслужана перамаглі – 2:1. 

Старшы трэнер «Граніта» Мікалай Гергель:

– Гэта гульня з сусе-дзямі была прынцыповай. Спачатку прысутнічала некаторая нервовасць. Мы ведалі, што будзе няпроста. Па аб’ектыўных прычынах наша каманда знаходзіцца зараз не ў лепшых кандыцыях, таму што сабраліся позна. Камплектацыя крыху зацягнулася. Але мы стараемся выходзіць з гэтага становішча. Ды і «мінус тры ачкі» на старце… Што датычыць гульні з “Хваляй”, то яна была роўнай. Мы згулялі тактычна правільна. Галы былі лагічнымі, прыемна паглядзець. Так што будзем рухацца наперад.

У суботу, 22 красавіка, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч трэцяга тура з удзелам каманд “Граніт” – “Энергетык-БДУ”. Пачатак у 16 гадзін.

 

Хет-трык Сандака

не дапамог “Граніту” пазбегнуць паражэння ў дамашнім паядынку з магілёўскім “Фортэ”.

Нішто не прадвяшчала сумнай развязкі. Мікашэвіцкая каманда ўпэўнена правяла першую палову сустрэчы, забіўшы ў вароты гасцей 3 мячы, прапусціўшы ў свае толькі адзін. Пасля перапынку “гранітаўцы” змаглі адарвацца на 3 ачкі. І тут раней часу паверылі ў сваю перамогу. Магілёўскія футбалісты за 6 хвілін да заканчэння паядынку актывізавалі свае дзеянні і на апошняй хвіліне выйшлі наперад. 5:6 – нечаканае паражэнне “Граніта”.

У “гранітаўцаў” тры мячы на свой рахунак запісаў Юрый Сандак, па аднаму – Віталь Бічанкоў і Антон Клушын.

У суботу, 22 красавіка, “Граніт” правядзе матч 26-га тура на выездзе з “Вітэнам”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть