Спорт

У матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе “Граніт”“Белшыну” – 2:1

З першых хвілін бабруйчане пастараліся ўзяць мяч пад свой кантроль і стварылі некалькі небяспечных момантаў у штрафной гаспадароў. На 11-ай хвіліне “Белшына”  была блізкай да поспеху, але нападаючы ў вочным супрацьстаянні не змог перайграць галкіпера “гранітаўцаў”. Праз тры хвіліны мікашэвіцкая каманда мела шанц адкрыць лік: партнёры вывелі Паўла Забеліна на ўдарную пазіцыю, але мяч праляцеў побач са штангай. Другі небяспечны момант каля варот бабруйчан меў месца на апошніх хвілінах першай паловы сустрэчы. Усё той жа Павел Забелін з-за межаў штрафной “стрэліў” крыху вышэй перакладзіны.

У першым тайме футбалісты “Белшыны” амаль цалкам валодалі гульнявой ініцыятывай. Нядрэнна камбінуючы, госці стварылі шэраг галявых момантаў, але мяч у вароты не ішоў. Пасля перапынку бабруйчане працягнулі транжырыць свае шанцы. Двойчы на 47-ай і 64-ай хвілінах меў магчымасць вызначыцца Іван Верас… Далей спрацавала футбольная аксіёма: не забіваеш ты – забіваюць табе. На 69-ай хвіліне гаспадары зарабілі штрафны ўдар. Аляксей Мартынец (на здымку №23) вый-граў барацьбу “на другім паверсе” і адкрыў лік у матчы.

Акрыленыя поспехам, “гранітаўцы” не далі гасцям адысці ад шоку, працягнулі насядаць на вароты саперніка. У выніку серыі абрэзак і рыкашэтаў мяч адскочыў выйшаўшаму на замену Андрэю Стрыжэусу, які з лініі штрафной забіў гол у правую ад варатара “дзявятку”.

Другі гол раззлаваў “чырвона-чорных”. Яны хутка вярнулі ініцыятыву і зноў прыціснулі “Граніт”. На 84-ай хвіліне Дзмітрый Гомза па праваму флангу прарваўся ў штрафную і магутным ударам пад перакладзіну не пакінуў галкіперу ніякіх шанцаў – 2:1.

У астатні да канца сустрэчы час дзеянні развіва-ліся на палове гаспадароў, але поспех у гэты даждж-лівы і пахмурны дзень быў на баку “чырвона-сініх”.

21 кастрычніка “Граніт” згуляе на выездзе з “Асіповічамі”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть