Не забіваеш ты – забіваюць табе
Спорт

Не забіваеш ты – забіваюць табе

гранит смалявичиГэтая футбольная ісціна вядома ўсім. Яна ж мела месца ў дамашнім матчы “Граніта” з камандай Юрыя Пунтуса “Смалявічы”.

Вельмі складаны матч, як для адной, так і другой каманды. “Гранітаўцы” стварылі мноства галявых момантаў, аднак мяч, быццам зачараваны, не ішоў у вароты. Пачатак другога тайма мікашэвіцкая каманда правяла вельмі актыўна. Аднак дабіцца поспеху так і не змаглі. Нягледзячы на тое, што госці дапускалі шмат памылак у абароне, удача ў гэты дзень была на іх баку. На 71-ай хвіліне Павел Грачышка, гуляючы на пазіцыі цэнтральнага нападаючага, увайшоў у штрафную “гранітаўцаў” і моцным ударам паразіў вароты Арцёма Гамялько – 0:1. Дагэтуль у Паўла быў ужо “гарчычнік”. На эмоцыях, святкуючы забіты мяч, ён задраў майку, атрымаў другое папярэджанне і быў выдалены з поля. Але гэта была не апошняя чырвоная картка ў гульні. За пару хвілін да заканчэння мяч пабываў у варотах “Смалявіч”. Аднак арбітр зафіксаваў палажэнне па-за гульнёй і гол не залічылі. А вось эмоцыі Уладзіслава Касмыніна ў адрас трэнерскага штаба сапернікаў былі настолькі нястрыманыя, што за нецэнзурныя словы ён таксама пакінуў поле раней, чым прагучаў свісток арбітра, які абвясціў аб заканчэнні матча.

4 мая, у суботу, “Граніт” правядзе матч на выездзе з “Віцебскам”.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть