Нічыя пры роўнай барацьбе
Спорт

Нічыя пры роўнай барацьбе

Менавіта так можна ахарактарызаваць гульню “Граніта” ў пятым туры нацыянальнага чэмпіянату ў першай лізе супраць “Ведрыча-97” на рэчыцкім стадыёне ў мінулую суботу.

футбол

У турнірнай табліцы засталася толькі адна каманда, якая мае нуль у графе “забітыя мячы” – гэта “Ведрыч-97”. Галявая “засуха” рэчыцкай каманды дасягнула адзнакі ў пяць матчаў. Такога застою не было ў іх з 2007-га, калі пасля чатырох гульняў без перамог у пятым туры рэчыцкія футбалісты разграмілі “Полацк” з лікам 5:0. У гульні ж з “Гранітам” такі варыянт развязкі не атрымаўся. Падапечныя Леаніда Савіцкага мелі як мінімум 3 моманты, якія маглі завяршыцца вынікова. Аднойчы мяч трапіў нават у пера-кладзіну “гранітаўскай” каманды. Іншы раз форвардам не хапала майстэрства, а іншы раз і шанцавання. Не ставала яго і мікашэвіцкім футбалістам, якія таксама неаднаразова былі блізкія да таго, каб выйсці наперад. Зразумела, што без галоў перамог не бывае. У выніку “Ведрыч-97” размясціўся на трэцім месцы знізу турнірнай табліцы, а “Граніт” зрабіў чарговы крок наперад і цяпер займае 5 месца.

24 мая, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Слуцк”. Пачатак матча ў 18 гадзін.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть