Новы дзень, новы матч — і вось вам зноў забіты мяч!
Спорт

Новы дзень, новы матч — і вось вам зноў забіты мяч!

гранит - гомельУ Лунінцы “Граніт» узяў верх над “Гомелем» у матчы сёмага тура чэмпіянату Беларусі і «ўзляцеў» на другі радок у турнірнай табліцы. На трыбунах стадыёна “Палессе» за развіццём падзей назіралі 750 гледачоў.

Першы тайм праходзіў цалкам пад дыктоўку мікашэвіцкай каманды, якая стврыла шмат галявых момантаў. Адзін з іх рэалізавалі на 28-ай хвіліне. Пасля розыгрышу вуглавога мяч трапіў да Цярэнція Луцэвіча, які галавой ладна даслаў яго ў сетку варот гамяльчан. Гэта трэці мяч у сезоне лепшага бамбардзіра “гранітаўцаў”. У другой палове сустрэчы госці актывізаваліся, але так і не змаглі правесці выніковай атакі. Па словах галоўнага трэнера “Гомеля” Уладзіміра Гольмака, яны прыехалі за перамогай, але прайгралі. Галоўным чынам з-за таго, што ў каманды мала вопыту. А вось “гранітаўцы” справіліся з задачай, якую ставіў Валерый Бахно, — гуляць з душой і паказаць балельшчыкам сапраўдны футбол.

Для многіх тое, што сёлетні дэбютант вышэйшай лігі “Граніт” знаходзіцца так высока ў турнірнай табліцы, нечаканасць. Але не для кіраўніцтва клуба, якое верыць у каманду. Магчыма, сапернікам цяжка прыстасавацца да штучнага пакрыцця лунінецкага стадыёна. У выніку ў чатырох дамашніх матчах “гранітаўцы” страцілі толькі 2 ачкі (3 перамогі і 1 нічыя). Дапамог і каляндар, дзе першыя матчы былі не з самымі моцнымі сапернікамі. Але трэба спадзявацца, што мікашэвіцкія футбалісты паспелі набыць добрую фізічную форму і змогуць праявіць характар у гульнях з “БАТЭ”, “Шахцёрам” і “Тарпеда”.

30 мая “Граніт» згуляе на выездзе з гродзенскім “Нёманам».



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть