Спорт

Паўторана дасягненне 26-гадовай даўніны

ванюкУ Брэсцкім лёгкаатлетычным манежы ў рамках абласнога першынства выхаванцы ДЮСШ і СДЮШАР 1999-2000 гадоў нараджэння дэманстравалі сваю падрыхтоўку да зімовага сезона.
Выдатна выступіла лунінчанка Ірына ВАНЮК (на здымку). Спачатку яна ўстанавіла асабістае дасягненне ў скачках у вышыню – 1 метр 60 сантыметраў. Прычым, спроба была настолькі цудоўная, што можна было б замахнуцца і на 1 метр 70 сантыметраў, але крыху не хапіла ўпэўненасці. Разам з Ірынай такі ж вынік паказалі яшчэ тры спартсменкі, якія ў гэтай дысцыпліне з’яўляюцца прызёрамі і чэмпіёнамі рэспубліканскага першынства. Наступны дзень стаў для юнай лунінчанкі сапраўды святочным. У папярэднім забегу на 60 метраў з бар’ерамі дзяўчынка фінішавала з вынікам 8,8 секунды. Суддзі і трэнеры былі ў захапленні ад яе здольнасцей. Чакалі фіналу. І вось восем самых хуткіх дзяўчынак выйшлі на дарожку.
– На старт. Увага, – прагучаў голас стартэра і “павісла” вялікая паўза.
На нейкі момант здалося, што выстрал стартавага пісталета ніколі не прагучыць. Рукі ў спартсменак задрыжалі. Яшчэ імгненне і будзе фальстарт… Але абышлося без дыскваліфікацый, і бар’ерысткі ўступілі ў барацьбу. Яе вялі паміж сабой усе, акрамя Ірыны, якая пасля першага бар’ера была на метр наперадзе ўсіх. “Толькі б не збілася, толькі б не зышла”, – такая думка прабегла ў трэнера Алены Вярэніч. Ірына не падвяла і выканала ўсе ўстаноўкі лепшым чынам, пакінуўшы саперніц далёка ззаду. Вынік пераможцы – 8,7 секунды! Як высветлілася пазней, такія хуткія секунды ў Брэсцкім манежы былі паказаны ў 1987 годзе на Міжнародным турніры памяці Д. Карбышава. Такім чынам, лунінчанка паўтарыла рэкорд 26-гадовай даўніны і ў абодвух відах выканала нарматыў першага разраду.
Сярэбраным прызёрам у бар’ернай дысцыпліне стаў Аляксандр Гарадкавец з вынікам 9,3 секунды. Асабістыя дасягненні ў спаборніцтвах ўстанавілі Міхаіл Вішнявецкі, Уладзімір Пыжэўскі і Аляксандра Прыгодзіч.
Каманда Лунінецкай СДЮШАР заняла трэцяе месца сярод 18 спартыўных школ раённага падпарадкавання.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. 5 лет упорных тренировок не прошли даром.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть