ГалоўнаеСпорт

Па “кандыдату”

легкая атлетикаАдразу двума асабістымі рэкордамі — у бегу на 60 і 200 метраў — вызначылася Вікторыя ЗАХАРЧУК, выступаўшая за каманду Лунінецкай СДЮШАР на рэспубліканскім першынстве па лёгкай атлетыцы ў Брэсце.

Каманда нашай спартыўнай школы заваявала права прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліцы, стаўшы лепшай у вобласці сярод раённых ДЮСШ. Асаблівыя спадзяванні звязвалі з выступлением ураджэнкі Дзятлавіч Вікторыі Захарчук, якая зараз удасканальвае майстэрства ў Брэсцкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. У папярэднім забегу на 60 метраў дзяўчына паказала трэці вынік, але настройвалася на фінал вельмі сур’ёзна. Як сцвярджае сама, вельмі хацела перамагчы, і зрабіла гэта! Прычым, паказала вельмі хуткія секунды — 7,87, што адпавядае нарматыву кандыдата ў майстры спорту. Натхнёная перамогай, у баявым настроі яна выйшла на старт і 200-метровай дыстанцыі. Аднак дала знаць старая траўма, і пасля папярэдняга забегу дзяўчынка проста ўпала. Трэнеры і медыкі зрабілі ўсё магчымае, каб да фіналу Вікторыя падышла ў належнай форме. і вось зноў прагучаў выбух стартавага пісталета. 150 метраў лунінчанка лідзіравала, але крыху няўдала пераадолела апошні віраж і на фінішы саступіла лідарства брэстаўчанцы Ганне Міхайлавай. Але другое месца і вынік 25,89 секунды — асабістае дасягненне спартсменкі — пацвярджаюць, што галоўныя перамогі чакаюць Віку Захарчук наперадзе.

У кроку ад п’едэстала спыніліся Антон Кунахавец і Стэфан Малахаў, якія занялі 4-ае месца адпаведна ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі і трайным скачку. Высокі вынік у бар’ернай дысцыпліне паказаў і Станіслаў Неўдах, які фінішаваў шостым. Галоўныя старты лёгкаатлетаў — вясной. Трэба спадзявацца, лунінчане не расчаруюць!

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть