У Мікашэвічах завяршыўся дзіцячы турнір “Футбол-2017”
Спорт

У Мікашэвічах завяршыўся дзіцячы турнір “Футбол-2017”

У матчы за трэцяе месца сустрэліся каманды мікашэвіцкіх СШ №1 і СШ №2. Асноўны час не выявіў лідара (0:0), таму давялося прабіваць пенальці. Тут удача была на баку вучняў мікашэвіцкай СШ №2.

У паядынку за пераможны кубак барацьба разгарнулася паміж лунінецкімі СШ №2 і СШ №4. З мінімальнай перавагай перамаглі юныя футбалісты з СШ №2. Рашаючы мяч забіў Марк Рогаў, які, дарэчы, атрымаў прыз як лепшы ігрок турніру. Персанальнымі прызамі былі адзначаны таксама лепшыя ў намінацыях: варатар – Барыс Яраховіч (СШ №3 г. Лунінца), абаронца – Віктар Вашчанка (СШ №2 г. Мікашэвічы), паўабаронца – Станіслаў Лахвіч (СШ №1 г. Мікашэвічы), нападаючы – Герман Пятроўскі (СШ №4 г. Лунінца), бамбардзір – Ілья Вярэніч (СШ №4 г. Лунінца, на рахунку якога 8 забітых мячоў).

Падчас урачыстай цырымоніі пераможцаў і прызёраў віншавалі і ўручалі ўзнагароды старшыня ФК “Граніт” Марына Быстрая, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Пышынскі і галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Старкоў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть