Папулярнасць расце
Спорт

Папулярнасць расце

мини-футбол

З года ў год расце папулярнасць у раённага турніру па міні-футболе, прысвечанага памяці воінаў-землякоў, загінуўшых у Афганістане. Сведчаннем таму з’яўляецца не толькі колькасць каманд-удзельніц (сёлета – 12), але і балельшчыкаў.

Асабліва іх шмат сабралася ў зале СДЮШАР у мінулую нядзелю, дзе праходзілі заключныя паядынкі марафона, які працягваўся больш за месяц. У матчы за трэцяе месца “Базар” у няпростай барацьбе перамог “Любань” – 6:4. Чакалася, што і барацьба за тытул пераможцы таксама бу-дзе напружанай. Аднак, дэбютант – “Справа тэхнікі” не змагла супрацьстаяць “ІП” і прайграла з лікам 1:8. Заснавальнік каманды “Справа тэхнікі” Вячаслаў Юнкевіч пасля фінальнага паядынку, зразумела, быў расчараваны, але і задаволены тым, што дайшлі да фіналу. А значыць, патэнцыял ёсць і лепшыя гульні – наперадзе. Заснавальнік каманды “Базар” Віктар Грыневіч адзначыў, што ўзровень турніру становіцца ўсё вышэй, а ігракі дэманструюць такую гульню, з якой не сорамна ўдзельнічаць і ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Падчас урачыстага закрыцця ўдзельнікаў турніру вітаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Жуланаў. Узнагароды ўручыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть