Паражэнне ад аўтсайдара
Спорт

Паражэнне ад аўтсайдара

фк гранитНе радуюць балельшчыкаў гульнёй у другім крузе “гранітаўцы”.

Нягледзячы на тое, што на лунінецкім стадыёне не было гульняў больш як месяц, падтрымаць землякоў прыйшло не так многа аматараў спорту. У першым тайме гульня вялася пераважна на палове гаспадароў, вострых момантаў не назіралася. У другой палове сустрэчы дзеянні сталі развівацца больш цікава. Спачатку Сяргей Кавалюк, які вызначыўся ў папярэдняй гульні са “Слуцкам”, вывеў “Граніт” наперад. А потым за 10 хвілін два мячы правёў у вароты гаспадароў Яўген Лебедзеў. Пераможную кропку паставіў Ігар Трухаў, які яшчэ ў першым крузе быў капітанам “гранітаўцаў”. 1:3 – чарговае паражэнне мікашэвіцкага клуба.

– Атрымаўся вельмі цікавы і баявы матч, – пракаменціраваў сустрэчу трэнер “Нафтана” Алег Сідарэнкаў. – Гулялі дзве каманды, якім проста неабходны быў вынік. Мы старанна рыхтаваліся да гэтай сустрэчы і разумелі, што яна для нас ключавая ў гэтым сезоне. Страціўшы ачкі тут, у нас заставаліся б толькі тэарэтычныя шанцы на “выжыванне”.  Падрыхтоўка да гульні зводзілася да таго, што трэба было як мінімум забіваць і як можна больш арганізавана згуляць у абароне. Апошняе ў нас не атрымалася – прапусцілі. Але я ўдзячны камандзе, нам удалося пераламаць ход гульні і перамагчы. У нас першая на выездзе ў гэтым сезоне перамога. Дзякуй ігракам за той настрой і самааддачу, якую яны прадэманстравалі.

Галоўны трэнер “Граніта” Валерый Бахно павіншаваў сапернікаў і сказаў наступнае:

– З нашага боку была слабая гульня. Лічу, што такія ключавыя матчы мы павінны праводзіць з большым запалам і характарам. У першым тайме ў нас наогул нічога не атрымалася. У другім – госці таксама мелі перавагу, атакавалі. У нас удалося забіць, думаў, што ўтрымаем вынік. Але першы прапушчаны мяч нас “падламіў”. А пры ліку 1: 2 сапернік мог яшчэ двойчы і нават тройчы пакараць…

14 кастрычніка, у пятніцу, “Граніт” будзе прымаць “БАТЭ”. Перамога ў гэтым матчы барысаўскага клуба будзе гарантаваць яму перамогу ў чэмпіянаце. 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть