Паражэнне з «ямайскім» лікам
Спорт

Паражэнне з «ямайскім» лікам

футболУ Жодзіна ў рамках 19 тура чэмпіянату краіны па футболе “Тарпеда-БелАЗ” прымаў “Граніт”. Услед за дублёрамі асноўны склад аўтазаводцаў разграміў “гранітаўцаў” з такім жа “ямайскім” лікам – 5:0.

Да перапынку гаспадары не змаглі “прабіць” гасцей, і нішто не прадвяшчала разгрому каманды Валерыя Бахно. “Тарпеда-БелАЗ” больш валодаў мячом, часцей праяўляў ініцыятыву, ішоў наперад, ствараў моманты. “Граніт” жа ўстойліва трымаў абарону. Іншы раз мікашэвіцкія футбалісты небяспечна контратакавалі.

Раней на сваім полі тарпедаўцам ніяк не ўдавалася адолець каманду з Мікашэвіч. А тут перамога, ды яшчэ з такім лікам! Хто сапраўды не хаваў эмоцый, дык гэта Цярэнцій Луцэвіч. Да пераходу ў Жодзіна ён гуляў за “Граніт”, але па фінансавых матывах скасаваў кантракт, а ўслед атрымаў крымінальную справу за зламаныя дзверы ў раздзявалцы. Луцэвіч выйшаў на замену ў канцы матча і стаў аўтарам апошняга – пятага мяча ў вароты мікашэвіцкай каманды…

Галоўны трэнер Валерый Бахно прызнаўся, што падвяло майстэрства. Хаця рост каманды бачны. Ігракі прагрэсіруюць з кожнай гульнёй, хаця на выніку гэта пакуль не адлюстроўваецца.

27 жніўня “Граніт” згуляе на выездзе з “Гарадзеяй”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть