Перамагае камандны дух
Спорт

Перамагае камандны дух

спартакиядаПа традыцыі напярэдадні прафесійнага свята – Дня кааперацыі – работнікі райспажыўтаварыства прынялі ўдзел у круглагадовай спартакіядзе. Сёлета спаборніцтвы былі прымеркаваны таксама і да 110-годдзя прафсаюзнага руху.
На бегавыя дарожкі і спартыўныя сектары выйшлі больш як 120 чалавек з 6 філіялаў і праўлення рай-спажыўтаварыства. “Размінкай” стаў дартс. Тут не было роўных камандзе праўлення. Другі вынік паказалі прадстаўнікі філіяла “Аўтабаза”, трэці – “Грамадскага харчавання”. У скачках у даўжыню з месца таксама перамагло кіраўніцтва кааператараў. Другое месца – у “Аптова-рознічнага аб’яднання”, трэцяе – у “Мікашэвіцкага РГП”. Захапляюча праходзіла эстафета 4х100 метраў. Тут не пакінуў шанцаў сапернікам зладжаны квартэт “Грамадскага харчавання”. У прызавую тройку ўвайшлі таксама “Харчтавары” і “Мікашэвіцкае РГП”. Новы від праграмы – кіданне бота – выклікаў шмат станоўчых эмоцый як ва ўдзельнікаў, так і балельшчыкаў. Самыя далёкія кідкі ўдаліся прадстаўнікам “Грамадскага харчавання”. Другі і трэці вынік паказалі адпаведна “Аптова-рознічнае аб’яднанне” і “Харчтавары”. Відовішчнасць спартыўнаму мера-прыемству надало перацягванне каната, дзе не было роўных зборнай “Аўтабазы”, якая ў фінальным паядынку перамагла каманду праўлення.
У выніку ў агульным заліку першае месца заняло кіраўніцтва райспажыўтаварыства. А вось лёс астатніх прызавых месцаў вырашыла “дуэль” у эстафетным бегу, бо адразу два філіялы набралі аднолькавую суму балаў. Другое месца прысуджана “Грамадскаму харчаванню”, трэцяе – “Харчтаварам”.
Спартыўнае свята кааператараў завяршылася міні-футбольным матчам паміж камандай праўлення і зборнай філіялаў, у якім быў зафіксаваны лік 4:2.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і грашовымі прэміямі, якія ўручыў старшыня праўлення Максім Сумар.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть