Спорт

Перамог вопыт

ZSV9YKd8fzcДругі год запар у СШ №2 г. Лунінца напярэдадні вечара сустрэчы з выпускнікамі праводзіцца міні-футбольны турнір.

На гэты раз тут сабраліся 3 каманды, якія на працягу дзвюх з паловай гадзін вялі барацьбу за пераходны кубак. У выніку пераможцамі сталі “Выпускнікі 2009-2010 гадоў” – Іван і Андрэй Шулькевічы, Дзяніс Трафімук, Аляксандр Аляшкевіч і Аляксей Пышынскі. Апошні стаў лепшым бамбардзірам (9 мячоў) і аўтарам самага прыгожага гола. Другое месца занялі “Выпускнікі 2014-2015 гадоў”. У гэтай камандзе самым выніковым аказаўся Дзмітрый Кузьмін (4 мячы). Зборная вучняў школы заняла трэцяе месца. У нападзенні вызначыўся Аляксандр Кацуба, які забіў 5 мячоў у вароты сапернікаў.

Віктар Вайцяхоўскі, галоўны суддзя спаборніцтваў:

– Турнір атрымаўся ўражваючы. Каманды прадэманстравалі прыгожы футбол, волю да перамогі і падарылі шмат станоўчых эмоцый балельшчыкам. А іх сабралася нямала. Удзячны РФСК “Здароўе”, які выступіў фундатарам спаборніцтваў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть