Перамога ў чацвёрты раз
Спорт

Перамога ў чацвёрты раз

волейбол дятловичская сш

У раённай спартакіядзе школьнікаў па баскетболе бралі ўдзел сёлета 5 каманд дзяўчат.

Спаборніцтвы праходзілі ў два кругі. Самыя цікавыя паядынкі адбыліся ў мінулую суботу ў спартыўнай зале СШ №4.

Дзятлавіцкая СШ захапіла лідарства яшчэ ў Мікашэвічах, дзе праходзіў першы этап. А тут толькі замацавала свае пазіцыі, узяўшы верх ва ўсіх сустрэчах. У апошнім рашаючым матчы дзятлаўчанкі перайгралі баскетбалістак мікашэвіцкай СШ №2 з лікам 42:8. Дарэчы, і летась паядынак паміж гэтым сапернікамі быў вызначальны. У барацьбе за трэцяе месца выдатна праявілі сябе спартсменкі з Лахвенскай СШ. На чацвёртым і пятым радку размясціліся лунінецкая СШ №1 і Міжлеская СШ. Лепшым іграком турніру прызнана 11-класніца Дзятлавіцкай СШ Ганна Чарнавокая (№13).

Трэнер каманды Дзятлавіцкай СШ Уладзімір Кацуба:

– Вельмі задаволены выступленнем сваёй каманды. Мы чацвёрты год сталі лепшымі. Гэта прыемна, тым больш, што ў каманды застаецца высокі патэнцыял. Сёння на пляцоўку разам з выпускніцамі выходзілі і 9-класніцы, і 7-класніцы. У нас добрыя баскетбольныя традыцыі, і іх абавязкова будзем захоўваць надалей. Тым больш, што зацікаўленасць у нашых дзяцей ёсць.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть