Спорт

Перамога ў гасцях

футболфутбол

Набліжаецца да фінішу чэмпіянат краіны па футболе ў першай лізе. За чатыры туры да заканчэння “гранітаўцы” замацаваліся на шостай пазіцыі. У мінулую суботу ў Лідзе “Граніт” не пакінуў шанцаў гаспадарам, узяўшы верх з лікам 3:1.

Адкрыў лік у гульні Дзмітрый Ігнаценка пасля навясной перадачы Андрэя Шэракова ў варатарскую зону. Дакладны ўдар з лініі штрафной Кірыла Алексіяна павялічыў адрыў “гранітаўцаў”. Праз некаторы час гаспадары адыгралі адзін мяч. Зрабіў гэта Кавалёнак, які пачынаў сезон у мікашэвіцкай камандзе. Пераможную кропку ў матчы паставіў Раман Хаваўка, які выйшаў у другім тайме на замену Дзмітрыя Ігнаценкі. Прыгожым ударам, перакінуўшы мяч праз варатара, ён дапамог камандзе ўвезці з Ліды 3 ачкі.

У наступным туры, 2 лістапада, “Граніт” будзе прымаць суседа па турнірнай табліцы – “Смаргонь”. Пачатак матча ў 15 гадзін.

 

міні-футбол

ШАНЦЫ НА ПЛЭЙ-ОФ РАСТУЦЬ

У 25-ым чэмпіянаце Беларусі новы лідар.

Перамога ў Лунінцы “БЧ” над “Базарам” з лікам 5:1 дазволіла гомельскім чыгуначнікам аднаасобна ўзначаліць турнірную табліцу, паколькі галоўны канкурэнт – мінскі МАПІД – спатыкнуўся ў Лідзе, перапыніўшы сваю 7-матчавую выйгрышную серыю. Аўтарам адзінага мяча ў лунінецкай камандзе стаў Дзмітрый Колас.

У суботу “Граніт” правёў таксама дамашні паядынак з “Рудакова” і быў на вышыні, забіўшы 6 мячоў у вароты гаспадароў і прапусціўшы тры – у свае. Вызначыліся Васіль Дзяніс, Аляксандр Самусевіч, Сяргей Вацяк (2), Андрэй Семянюк і Алег Міхнюк. Каманда зноў паднялася ў турнірнай табліцы, тым самым мае рэальны шанц працягнуць барацьбу ў плэй-оф.

У бліжэйшыя выхадныя “Граніт” правядзе матч на выездзе з “Дарожнікам”, а “Базар” – з “Рудакова”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть