Перамога толькі сніцца…
Спорт

Перамога толькі сніцца…

Зноў мікашэвіцкі “Граніт” не змог парадаваць балельшчыкаў выніковай гульнёй на сваім полі.

У трэцім туры “гранітаўцы” прайгралі бабруйскай “Белшыне” з лікам 0:1.

Прычым, госці з першых хвілін дэманстравалі актыўную гульню, маючы тэрытарыяльную перавагу і праводзячы большую частку часу на палове саперніка. Доўга ні адной з каманд не ўдавалася адкрыць лік, хаця шанцы былі як у бабруйчан, так і ў мікашэвічцаў. Пасля перапынку пасля розыгрышу вуглавога на 50-ай хвіліне Дзмітрый Байдук удала згуляў на дабіванні і вывеў бабруйчан наперад. Усе старанні “гранітаўцаў” зраўняць лік не мелі поспеху…

У бліжэйшя выхадныя “Граніт” згуляе на выездзе з “Лідай”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть