Спорт

Пераможная “Залатая шайба”

Цырымонія закрыцця рэспубліканскага турніру “Залатая шайба” і ўзнагароджанне лепшых ігракоў адбылася пасля фінальнага матча XIV Каляднага турніра Беларусь – Расія на пляцоўцы “Чыжоўка-Арэны”. Лунінецкая каманда “Алімп” (трэнер Міхаіл Санюковіч), якая стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў.

Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1997 года ў нашай краіне аднавілася правядзенне турніра сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба”. Упершыню ў фінал гэтых прэстыжных спаборніцтваў трапілі лунінчане. Спачатку каманды былі падзелены на 2 групы. Нашы хакеісты без асаблівай цяжкасці перамаглі ў матчах з салігорскім “Шахцёрам” (12:1) і годзенскімі “Прынёманскімі ястрабамі” (8:0), але прайгралі пераможцу – “Мядзведзям” з Мінска (4:6). Заняўшы другое месца ў групе, яны заваявалі права аспрэчваць бронзу з больш вопытнай камандай “Міраж” (Горкі, Магілёўская вобласць). Лунінчане праявілі волю да перамогі і ў складаным паядынку ўзялі верх з лікам 5:3. Да таго ж, у сімвалічную пяцёрку турніра ўвайшлі 2 прадстаўнікі “Алімпа” – Максім Вярэніч і Аляксандр Цуркан.

Пераможцы і прызёры турніру атрымалі ўзнагароды і кубкі, якія ім уручылі міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр спорту Аляксандр Шамко, старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка. Цудоўным падарункам стаў фотаздымак на памяць з камандай Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть