Першае ачко у скарбонцы
Спорт

Першае ачко у скарбонцы

фк гранит

З “Нёманам” гульні для “гранітаўцаў” складваюцца заўсёды няпроста: як у падрыхтоўчы перыяд, так і ў чэмпіянаце. Не стаў выключэннем і стартавы матч новага сезона ў Гродна.

Мікашэвіцкая каманда дамініравала на працягу ўсяго першага тайма. “Гранітаўцы” больш валодалі мячом, стварылі некалькі галявых момантаў. Адна з рэдкіх атак “нёманцаў” прывяла да пенальці ў вароты “Граніта”. Галкіпер Дзмітрый Дудар парыраваў мяч, але не ўтрымаў яго ў руках, і Раман Васілюк на-дзейна згуляў на дабіванні – 1:0. “Гранітаўцы” працягвалі націск. Пасля ўдару па варотах Дзмітрыя Юсава, мяч зачапіў абаронцу “Нёмана” і трапіў да Дзмітрыя Ігнаценкі, які моцным ударам зраўняў лік.
Інтрыга захоўвалася да фінальнага свістка. Самы небяспечны момант для “гранітаўцаў” гаспадары стварылі за некалькі секунд да заканчэння матча. Мяч толькі цудам не трапіў у вароты. Можна сказаць, што “Граніту” пашанцавала пазбегнуць сумнага паражэння.

Галоўны трэнер мікашэвіцкага “Граніта” Валерый Бахно:

– Балельшчыкі засумавалі па футболе. Пажадаю, каб чэмпіянат атрымаўся відовішчным, адкрыў новыя імёны і каманды. Спадзяюся, што ў іх спіс трапіць і наш клуб.

Што датычыць гульні, то, як і ў папярэдніх матчах, “Нёман” прапанаваў нам шчыльную барацьбу. Першы тайм мы правялі на адным дыханні. Адзінае – засмуціла судзейства. Калі так разглядаць кожны момант, то пенальці назначаць можна значна часцей.

У другой палове сустрэчы структура нашай гульні крыху пагоршылася, сапернік пачаў паднаціскаць, але без сур’ёзных пагроз. Ну, і ў канцы мы не можам, гуляючы з “Нёманам”, без “падарунка”. Сумна падумаць, што магло атрымацца, калі б прапусцілі мяч. Тады можна было б лічыць, што гульню правялі дарэмна.

9 красавіка на стадыёне “Палессе” ў Лунінцы адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Іслач”. Пачатак у 14 гадзін.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть