Першы гарадскі кубак па стральбе прайшоў у Лунінцы
Спорт

Першы гарадскі кубак па стральбе прайшоў у Лунінцы

Першы кубак па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі правяла Лунінецкая гарадская арганізацыйная структура ДТСААФ на базе лунінецкай СШ №2.


Удзельнікаў спаборніцтваў віталі кіраўнік арганізацыйнай структуры добраахвотнага таварыства Пётр Рудовіч, старшыні раённых арганізацый: ГА “Беларускі саюз афіцэраў” – Уладзімір Жураўлёў, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Мікалай Кавалец, “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” – Сяргей Сойка. Яны ж прадаставілі дыпломы і падарункі пераможцам і прызёрам спаборніцтваў. А імі на гэты раз сталі: у практыкаванні ВП-1 (стральба з калена) – Антон Яраховіч з ДПТК СВ, Кірыл Кавалевіч з СШ №2 г. Лунінца і Генадзь Пратасюк з лунінецкай СШ №1; ВП-2 (стральба стоячы) – Артур Ледаўскіх (СШ №2 г. Лунінец), Вячаслаў Ненадовіч (ДПТК СВ) і Уладзіслаў Помазаў (СШ №1 г. Лунінец); ВП-3 (з упора на стол) – Эдуард Ніканаў (ДПТК СВ), Уладзіслаў Савіч (СШ №2 г. Лунінец) і Юліян Паўлоўскі (СШ №1 г. Лунінец); у дзяўчат – Паліна Качаноўская (СШ №2 г. Лунінец), Кацярына Калянковіч (ДПТК СВ) і Анастасія Кадыркулава (СШ №1 г. Лунінец).
Складана давялося судзейскай калегіі падлічваць ачкі ў камандным заліку. Навучэнцы сельгаскаледжа і гаспадары набралі аднолькавую колькасць балаў. У абодвух прэтэндэнтаў да таго ж аказалася пароўну дзясятак. А вось дзявятак у СШ №2 – на адну больш. Таму менавіта гаспадары сталі першымі ўладальнікамі Кубка. Другое месца – ў ДПТК СВ, трэцяе – ў лунінецкай СШ №2.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть