Пра Лунінец — на ўсю краіну!
Спорт

Пра Лунінец — на ўсю краіну!

кубок кока кола 2015У Міжнародны дзень абароны дзяцей на штучных палях Асацыяцыі Беларускай Федэрацыі футбола ў Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага турніру па футболе «Кубак Coca-Cola. Уступай у гульню!».

У ім бралі ўдзел па адной лепшай камандзе хлопчыаў і дзяўчынак з кожнай вобласці і 2 сталічныя, якія вызначыліся пасля рэгіянальных спаборніцтваў, што рпацягваліся больш за два тыдні. І вельмі прыемна, што ў гэты спіс трапіла зборная лунінецкай СШ №2. Як расказаў трэнер каманды, настаўнік фізкультуры, Віктар Вайцяхоўскі, перш чым дабрацца да фіналу, давялося прайсці даволі доўгі шлях — турнір у раёне, абласны паўфінал і фінал…

Напярэдадні ў Доме футбола адбылася жараб’ёўка, якую правялі галоўны сакратар турніру Андрэй Чэпа і дырэктар дэпартамента судзейства і інспекціравання АБФФ Андрэй Жукаў. Лунінчане трапілі ў групу “Б” разам з камандамі з Клімавіч (Магілёўская вобласць), Гомеля і мінскай гімназіі №40.

У першай гульні нашы юнакі ўзялі верх над гамяльчанамі (3:1), а потым упэўнена перамаглі равеснікаў з Магілёўшчыны (5:0). Стала відавочна, што дарога ў паўфінал адкрыта. Гульня са сталічнымі гімназістамі асаблівай ролі не адыгрывала для абедзвюх каманд. Адсюль і вынік — 0:0. Можна сказаць задачу, якую трэнеры ставілі перад юнымі футбалістамі, выканалі на ўсе 100 працэнтаў. Аднак, вось і паўфінальная гульня з камандай СШ №3 г. Стаўбцы. Гэты матч запомніўся многім ігракам лунінецкай каманды, якая доўга не магла адкрыць лік. Але як толькі гэта адбылося, паявілася “другое дыханне”, і ў варотах саперніка пабывалі яшчэ 2 мячы. Шмат сіл зрасходавалі нашы юнакі ў гэтым паядынку, і марамі былі ўжо на “Барысаў-Арэне’”, дзе 14 чэрвеня нацыянальная зборная Рэспублікі Беларусь правядзе матч кваліфікацыі ЕЎРА-2016 з Іспаніяй. Менавіта такі прыз чакаў пераможцаў. А лепшы бамбардзір каманды Яўген Апанасовіч, які забіў у турніры 9 мячоў, дзеля гэтага гатовы быў адмовіцца ад паездкі ў германскі горад-пабрацім Шэнефельд у складзе каманды СДЮШАР на міжнародныя спаборніцтвы.

Пасля невялікага перапынку на футбольным полі дзве мацнейшыя каманды — лунінецкай СШ №2 і мінскай гімназіі №40. І калі дагэтуль каментатары часта са скажэннем называлі наш правінцыяльны гарадок, то цяпер яны і ўсе, хто сачыў за падзеямі рэспубліканскага турніру, дакладна ведаюць, што менавіта ў Лунінцы падрастае таленавітае футбольнае пакаленне. На жаль, у рашаючым фінальным паядынку сталічныя гімназісты аказаліся крыху мацней за лунінчан і перамаглі з мінімальнай перавагай 1:0.

Другое месца ў рэспубліканскім турніры — сапраўдны падарунак для ігракоў, трэнераў Віктара Вайцяхоўскага, Аляксандра Аляшкевіча і ўсіх аматараў спорту Лунінеччыны. Вялікі дзякуй і трэнеру СДЮШАР Аляксандру Пічыцу, які займаецца з хлопчыкамі. А яшчэ юныя футбалісты атрымалі дыпломы, медалі, падарункі ад фундатараў, шмат станоўчых эмоцый і знайшлі новых сяброў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть