Спорт

Правіла трох “П”

6 красавіка – Сусветны дзень фізічнай актыўнасці

Мець добрае здароўе, быць прыгожым, спартыўным і моцным у любым узросце – мара многіх. Сёння модна падтрымліваць сябе ў форме! І гэта выдатна! Чаму?
Правільныя заняткі фізічнай культурай паляпшаюць работу ўсіх органаў і сістэм.
Вы яшчэ не ўзялі ў свае саюзнікі фізкультуру? Тады – пара прыступаць! Правіла 3-ох “П”
1 – пачынаем паступова
Не трэба спрабаваць скокнуць вышэй за галаву. Аб’ём, інтэнсіўнасць і працягласць нагрузак павялічвайце з улікам фізіялагічнага стану арганізма.
2 – выконваем пастаянна
Фізічнай культурай займайцеся ўсё жыццё, не дапускайце працяглых перапынкаў. Пажадана – 3-4 разы на ты-дзень. З часам пярой-дзеце да штодзённых трэніровак. Заняткі 1-2 разы на тыдзень малаэфектыўныя.
3 – робім правільна
На працягу сутак ёсць тры ўздымы фізічнай актыўнасці: 5-8, 10-12, 16-20 гадзін. У гэты час заняткі будуць больш эфектыўныя. Лепей гэта рабіць перад сняданкам або праз дзве гадзіны пасля прыёму ежы.
Сяброўства з фізкультурай заўсёды ўзнагароджваецца! Выдатны настрой і самаадчуванне вам забяспечаны!
Святлана ДЗМІТРЫЕВА, псіхолаг РЦГіЭ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть