Спорт

Радасць і расчараванне

спортСведкамі цікавых падзей сталі лунінецкія балельшчыкі, якія ў мінулую суботу сабраліся ў зале спартыўнай школы, дзе барацьбу вялі “Базар” і “Фортэ”.

Гэтыя каманды дагэтуль знаходзяцца ў небяспечнай зоне і з’яўляюцца кандыдатамі на “вылет” з элітнага дывізіёна. Напружанасць адчувалася на працягу ўсяго паядынку. І ўсё ж, гаспадары праявілі волю да перамогі і ўзялі верх – 5:4. Хет-трык Андрэя Скварчэўскага, які ўваходзіць у тройку лепшых бамбардзіраў краіны, быў вельмі дарэчы, як і галы ў выкананні Віктара Шусты і Дзмітрыя Троцкага.

Мікашэвіцкі “Граніт” гуляў на выез-дзе з суседам па турнірнай табліцы – “БТЭУ-Белкаапсаюз”. Дубль Вадзіма Ціткова за тры хвіліны да заканчэння матча выраўняў становішча ў паядынку. Аднак заключны акорд быў за гамяльчанамі, якія правялі яшчэ два мячы – 2:4.

5 мая, у нядзелю, “Базар” згуляе ў Мінску з “Ітранзішэн-БГУФК”, а “Граніт” – у Светлагорску з “ЦКК”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть