Раз — кальцо! Два — кідок!
Спорт

Раз — кальцо! Два — кідок!

гранит стритболНеверагодны зарад бадзёрасці, энэргіі і станоўчых эмоцый атрымалі жыхары і госці Мікашэвіч, якія пабывалі ў мінулыя выхадныя на першынстве па стрытболе на прызы прафсаюзнага камітэта РУВП «Граніт» і гарадскога сайта.

У папярэдніх паядынках, спартсмены нібы праводзілі разведку боем, шукаючы слабыя месцы ў абароне і нападзенні сапернікаў. За 15 хвілін, а менавіта столькі доўжыцца гульня, частка зборных здолела набраць па 8-11 ачкоў, іншыя ж – не змаглі нават «размачыць» лік.

Кожная сустрэча ў фінале ўражвала дынамікай, прыгожымі фінтамі і кідкамі.  «Галы», нягледзячы на ўпартасць, саступілі бронзу камандзе «Халяўшчыкаў». А вось матч паміж «Гранітам-1» і «Вэнджанымі» праходзіў з  пераменным поспехам. І ўсё ж удача была на баку апошніх, якія абыгралі калег з лікам 13:8.

Кубак, медалі і грашовыя прэміі, уручаныя прызёрам, выдатна дапоўнілі арыгінальныя падарункі ад заснавальнікаў інтэрнэт-партала, адзін з якіх – баскетбольны мяч з цукерак. Памятныя сувеніры з сімволікай і краявідамі роднага горада атрымалі як удзельнікі спаборніцтваў, так і балельшчыкі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть