Разгром у Полацку
Спорт

Разгром у Полацку

футболНе вельмі шчаслівы перыяд зараз у каманды “Полацк”, якая ў другім крузе вымушана была прапусціць тры сустрэчы. Аднак захаваць месца ў першай лізе шанц яшчэ не страціла, хаця не змаглі перайграць “гранітаўцаў” у дамашнім матчы.

Мікашэвіцкія футбалісты на працягу ўсяго паядынку трымалі кантроль над мячом, удала згулялі і ў абароне, і ў нападзенні. Вынік – чатыры безадказных мячы ў вароты саперніка. Вызначыліся Ігар Карповіч, Ігар Трухаў і двойчы Андрэй Шэракоў.

У суботу, 12 кастрычніка, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Іслач”. Пачатак у 15 гадзін.

 

ПЯТЫ ТУР – НА ВЫДАТНА

правялі “Базар” і “Граніт” у чэмпіянаце краіны па міні-футболе.

Сталічная каманда «Ахова-Дынама» атрымала запрашэнне прыняць удзел у міжнародным турніры сярод паліцэйскіх у Галандыі, таму ў сувязі з ад’ездам матч 5-га тура чэмпіянату краіны па міні-футболе праводзіла на дзень раней за астатніх. Пікантнасць сустрэчы надаваў факт удзелу за мінчан двух былых ігракоў «Базара», якія вызначалі яго твар у мінулым сезоне, – Дзмітрыя Троцкага і Уладзіміра Сазонава. Апошні, хоць і забіў былым аднаклубнікам гол, але не змог дапамагчы новай камандзе абзавесціся ачкамі. Пасля нічыйнага першага тайма экс-“дарожнік” Андрэй Волчак дзвюма дакладнымі ўдарамі прынёс лунінчанам першую вікторыю ў чэмпіянаце – 2:1.

У нядзелю “Граніт” правёў таксама гасцявы паядынак – у Светлагорску з “ЦКК” – і быў на вышыні, забіўшы 6 мячоў у вароты гаспадароў і прапусціўшы два – у свае. У мікашэвіцкай каманды вызначыліся Аляксандр Самусевіч (2), Андрэй Семянюк, Вадзім Ціткоў, Аляксей Шаўчэнка. Яшчэ адзін мяч у свае вароты забіў ігрок светлагорскай каманды.

У наступным туры 12-13 кастрычніка “Базар” згуляе дома з “ЦКК”, а “Граніт” будзе прымаць “МАПІД”.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть