Са слязамі на вачах
Спорт

Са слязамі на вачах

мини-футбол дети

Міні-футбольны турнір самых юных выхаванцаў СДЮШАР прайшоў вельмі эмацыянальна, з падтрымкай бацькоў і малодшакласнікаў лунінецкай СШ №1.

Два таймы па 30 хвілін вытрымаць не так проста, але 7-8-гадовыя футбалісты даказалі, што трэніруюцца не дарэмна. Яны сталі не толькі больш вы-нослівымі, але прадэманстравалі ўменне валодаць мячом і камандны дух.

На працягу ўсяго гульнявога часу ініцыятыва пераходзіла ад адной каманды да другой. У выніку СДЮШАР-1 узяла верх над СДЮШАР-2 з лікам 14:12.

Колькі было радасці і слёз! Такія эмоцыі здольны дарыць і зведваць тыя, хто па-сапраўднаму любіць спорт.

Усе ўдзельнікі турніру ўзнагароджаны медалямі. Дыпломамі і памятнымі падарункамі адзначаны лепшыя футбалісты: Кірыл Германовіч (абаронца), Мікіта Людвічэнка (нападаючы), Раман Кучай (варатар) і Арцём Калюціч (ігрок).

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть