Спорт

“Самурай” выклікае на паядынак

каратэНа стадыёне “Палессе” сабраліся тыя, хто аддае перавагу баявым адзінаборствам, каб прыняць удзел у першынстве клуба па каратэ кёкусінкай па версіі рандоры.

Сярод 6-7-гадовых “самураеў” не было роўных Аляксею Мікулічу. Другое месца заняў Ілья Верамчук, трэцяе – Уладзіслаў Брэзін.

У групе 8-9-гадовых спартсменаў у вагавай катэгорыі да 25 кг перамог Радзівон Антановіч. У лік прызёраў увайшлі Ілья Шамрыла і Георгій Збароўскі. У вагавай катэгорыі да 30 кілаграмаў “золата” ўдастоены Станіслаў Благадзёраў, “серабро” дасталася Аляксею Кацубе, “бронза” – Ільі Давідзюку.

Сярод юнакоў 10-11 год пераможцамі ў вагавых катэгорыях да 35 і звыш 35 кілаграмаў сталі адпаведна Глеб Чырэц і Ягор Гоман. Другое месца занялі Мікіта Мазутка і Максім Сыцэвіч, трэцяе – Уладзіслаў Кіндрук і Вадзім Раковіч.

Фундатарамі спаборніцтваў выступілі аддзел па справах моладзі райвыканкама, гаркам БРСМ і РФСК “Здароўе”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть