Школьный дневникСпорт

Сасновы бор сабраў красменаў

кросс 2015

Не першы год раённыя спаборніцтвы па кросе праходзяць у маляўнічым сасновым бары за гімназіяй г. Лунінца. Сёлета парадавала не толькі надвор’е, але і хуткія хвіліны пераможцаў спаборніцтваў.

Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў старшы трэнер па лёгкай атлетыцы СДЮШАР Валерый Жукоўскі, які прадаставіў права падняць флаг капітанам каманд.

Першымі на старт 500-метровай дыстанцыі выйшлі дзяўчынкі 2002 года нараджэння і маладзей. Старцёр спаборніцтваў Аляксей Гнедзька падзяліў удзельніц на тры забегі. Мацнейшым аказаўся другі, у якім першай фінішавала Валерыя Макаед з мікашэвіцкай СШ №2, другой — Ірына Бярозка з Азярніцкай БШ, трэцяй — Анастасія Жукава з Любанскай СШ.

У хлопчыкаў гэтага ўзросту на дыстанцыі ў два разы даўжэй не было роўных Ільі Урублеўскаму з мікашэвіцкай СШ №1. Услед за ім фінішавалі Данііл Туркевіч з Язвінскай СШ і Яўген Лабуцін з СШ №1 г. Мікашэвічы.

У дзяўчат 2000-2001 гадоў нараджэння сюрпрызаў не адбылося. Недасягальнымі для саперніц сталі сёстры-блізняты Вікторыя і Варвара Ліпскія з мікашэвіцкай СШ №1. Пасля фінішу дзяўчынкі расказалі, што да трэніровак пад кіраўніцтвам Пятра Капліча прыступілі яшчэ ў жніўні і зараз знаходзяцца ў цудоўнай форме, таму спадзяюцца ўдала выступіць і на абласных спаборніцтвах. Тройку прызёраў замкнула Аліна Інгінен з мікашэвіцкай СШ №2.

У юнакоў гэтага ўзросту на дыстанцыі 2 кіламетры з вялікім адрывам ад бліжэйшых сапернікаў фінішаваў яшчэ адзін прадстаўнік мікашэвіцкай СШ №1 Віталь Багук. Здольнасці юнака ўжо даўно заўважылі спецыялісты з вучылішча алімпійскага рэзерву, аднак наш зямляк пакуль не марыць аб спартыўнай кар’еры. Другі вынік — у Ігара Крука з Кажан-Гарадоцкай СШ, трэці — у Аляксандра Паўловіча з Вулькаўскай 2 СШ.

Дыстанцыю 2000 метраў у дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння хутчэй за ўсіх пераадолела Карына Клімчук з Дзятлавіч. Серабро дасталася Марыі Зубко з Кажан-Гарадка, бронза — Сафіі Шэфер з Бастыні.

Юнакі гэтага ўзросту спаборнічалі ў бегу на 3000 метраў. Захапіўшы лідарства на першым крузе, Вадзім Гаргун з Вялікіх Чучавіч з кожным наступным кіламетрам толькі нарошчваў перавагу. I хаця пасля фінішу паскардзіўся, што крыху дае аб сабе знаць невялікая траўма, ён спадзяецца паказаць высокі вынік на кросе ў Іванава, куды накіруецца зборная раёна ў бліжэйшыя выхадныя. У прызавую тройку таксама трапілі Дзмітрый Дубаносаў з мікашэвіцкай СШ №1 і Уладзіслаў Сыцэвіч з Любачынскай СШ.

Пакуль афіцыйныя вынікі каманднай барацьбы не падведзены, але няўзброеым вокам бачна, што лідарства належыць мікашэвіцкай СШ №1.

Алена Даніловіч

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть