Шэсць каманд выйшлі на лёд “Алімпа”, каб памерацца сіламі ў дзіцячым хакейным турніры
Спорт

Шэсць каманд выйшлі на лёд “Алімпа”, каб памерацца сіламі ў дзіцячым хакейным турніры

10-гадовыя хлопчыкі прадстаўлялі каманды “ДЮСШ г. Івацэвічы”, “Дынама” (Бяроза), “Лакаматыў” (Баранавічы), “СДЮШАР г. Жодзіна”, “1-ы рэгіён” і “ДЮСШ г. Лунінца” (на здымку).

Сімвалічна, што спаборніцтвы стартавалі ў дзень адкрыцця Чэмпіянату свету па хакею. Хто ведае, можа нехта з гэтых хлопчыкаў калісьці зойме месца ў нацыянальнай зборнай. На гэта звярнуў увагу, вітаючы юных спартсменаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон.

Турнір працягваўся тры дні. Без паражэнняў выступілі юныя хакеісты з Івацэвіч і сталі пераможцамі. Лунінчане ж пакуль выгдядалі вельмі сціпла і занялі толькі шостае месца. Але хлопчыкі перакананы, што іх перамогі – наперадзе. 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть