Спорт

“Скураны мяч”

мячЗанальны этап абласных спаборніцтваў па футболе на прыз “Скураны мяч” юныя лунінчане пераадолелі паспяхова.
У Лунінцы сабраліся каманды з суседніх раёнаў – Столінскага, Пінскага, горада Пінска і гаспадары. У абедзвюх узроставых групах 2000-2001 і 2002-2003 гадоў нараджэння лунінчане занялі першае месца і заваявалі запаветныя пуцёўкі ў фінальную частку спаборніцтваў.

 

 

 

ТЭМП НЕ ГУБЛЯЮЦЬ
Другі круг чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе “Граніт” пачаў з матча на выездзе са “Смаргонню”.
Мікашэвіцкія футбалісты на 7-ай хвіліне прапусцілі мяч у свае вароты, але змаглі пераламіць ход гульні і выйграць з лікам 2:1. Вызначыліся Андрэй Шэракоў і Раман Хаваўка.
У нядзелю, 17 жніўня, у 17-ым туры “Граніт” згуляе дома з “Бярозай-2010”. Пачатак гульні ў 18.30.

 

У ЗАЛАТОЙ СЯРЭДЗІНЕ
У гэтыя дні ў Цюрыху праходзіць чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, у якім прымае ўдзел і наш зямляк Эдуард Міхан.
Пасля першага дня спаборніцтваў наш дзяся-ціборац замацаваўся на 12-ай пазіцыі. Спадзяемся, што другі дзень будзе больш удалым.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть