Спорт

Смак перамогі

хоккей1адчулі прадстаўнікі ААТ “Лунінецкі малочны завод” разам з хакеістамі сталічнага “Дынама”. Адміністрацыя, прафкам і савет моладзі паклапаціліся аб паездцы ў “Мінск-арэну” на матч  з маскоўскім “Спартаком”.

Цудоўнае надвор’е пятніцы настройвала на добрае заканчэнне дня. У аўтобусе, які прадаставіў філіял “Аўтамабільны парк №10”, панаваў добры настрой. Мужчыны завода – сапраўдныя аматары хакею. Аднак большасць з іх адправіліся на галоўную лядовую пляцоўку краіны ўпершыню. Многія ведалі пра тое, што ў рамках КХЛ, уключаючы Кубак Надзеі, каманды “Дынама” і “Спартак” сустракаліся 17 разоў. Мінчане заваявалі 7 перамог, 10 разоў выйгравалі масквічы. Розніца забітых шайб і месца ў турнірнай табліцы гэтага года – таксама на карысць гасцей.

Прыгожае шоу на лёдзе падрыхтавалі прадстаўнікі фан-клуба сталічнай каманды, яны ж “навучылі” навічкоў “крычалкам”. Калі пасля першага перыяду з лікам 1:1 ігракі адправіліся на перапынак, у многіх балельшчыкаў закралася хваляванне – нашы могуць прайграць. Аднак, фартуна была на баку беларусаў, да таго ж, яны праявілі характар. Трэці перыяд дабавіў дзве шайбы ў вароты “Спартака”.

Вось ён – сапраўдны смак перамогі! А на зваротным шляху ўсе дзяліліся эмоцыямі, абмяркоўвалі гульнявыя моманты і дзякавалі арганізатарам за магчымасць цудоўна правесці час.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть