Спаборніцтвы — лепшая трэніроўка
Спорт

Спаборніцтвы — лепшая трэніроўка

спортшкола дети

У гэтым перакананы тыя, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі юных спартсменаў. У іх ліку трэнеры па футболе СДЮШАР Дзмітрый Колас і Аляксандр Пічыц.

Калі раней у секцыі па футболе залічваліся юнакі з 9-гадовага ўзросту, зараз адкрыты групы на платнай аснове для дзяцей 6-7 год. Дэфіцыту з наборам юных футбалістаў тут не адчуваюць. Многія бацькі з задавальненнем прыводзяць малышоў на трэніроўкі, дзе яны вучацца валодаць мячом, фізічна загартоўваюцца, знаходзяць новых сяброў. Аб усіх перавагах калектыўнай гульні ведаюць трэнеры. Яны ж выйшлі з прапановай правесці Навагодні турнір па міні-футболе для самых юных спартсменаў СДЮШАР. Іх ініцыятыву падтрымалі бацькі, а Анатоль Пятровіч аказаў фундатарскую дапамогу.

І няхай не ўсё яшчэ атрымліваецца ў маленькіх футбалістаў, але жадання валодаць мячом і забіваць галы ім не пазычаць. Да фінальнага свістка захоўвалася інтрыга. І ўсё ж, каманда СДЮШАР-1 узяла верх над СДЮШАР-2 з мінімальнай перавагай 9:8. Але нават пройгрыш ніколькі не сапсаваў настрой хлопчыкам, бо гульня прынесла задавальненне. Усе яны пайшлі дадому з медалямі і станоўчымі эмоцыямі.

Дыпломамі адзначаны Марк Рогаў (лепшы ігрок), Сяргей Варварскі (лепшы варатар), Мікіта Людвічэнка (лепшы нападаючы) і Ягор Пятровіч (лепшы абаронца).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть