Спорт

«Старты надзей»

плавцы

Пад такой назвай стартавалі абласныя спаборніцтвы на прызы Беларускай федэрацыі плавання.

На ўдзел у іх заявілася каманда і юных лунінчан, якія трэніруюцца ў ДЮСШ і набываюць навыкі на водных дарожках басейна “Дэльфін”.

Як расказала дырэктар спартыўнай установы Аксана Кулакевіч, вельмі важна, каб дзеці часцей удзельнічалі ў спаборніцтвах, набывалі вопыт. А “Старты надзей” – выдатная магчымасць праявіць сябе. Тым больш, што прахо-дзяць яны ў дзесяць этапаў. У першым, што адбыўся ў Брэсце, бралі ўдзел 9 нашых выхаванцаў 2003-2005 гадоў нараджэння. Яны спаборнічалі са старэйшымі па ўзросту хлопчыкамі і дзяўчынкамі. І вельмі прыемна, што Ксенія Андрайчук (2005 г.н.), якая выступала ў складзе камбінаванай эстафеты, на дыстанцыі 50 метраў брасам паказала вынік, які адпавядае трэцяму даросламу разраду. Трэба адзначыць, што да нядаўняга часу з юнымі спартсменамі праводзіла заняткі Кацярына Рамашка, якая зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Цяпер юныя плаўцы трэніруюцца пад кіраўніцтвам Андрэя Ляскоўскага (на здымку разам з выхаванцамі). Усе яны пацвердзілі на спаборніцтвах свае разрады.

Наперадзе ў плаўцоў – новыя старты, у тым ліку Міжнародны турнір у Лунінцы, які запланаваны на красавік.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть