“Сухая” перамога
Спорт

“Сухая” перамога

футболАпошні матч першага круга чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе “гранітаўцы” завяршылі дамашняй перамогай над “Віцебскам”.
У першым тайме абедзве каманды дэманстравалі роўную барацьбу. Але іншы раз здавалася, што госці больш часу валодалі мячом і часцей прабівалі ў бок варот мікашэвіцкай каманды. Кропкі над “і” паставіла другая палова сустрэчы. “Гранітаўцы” сталі часцей атакаваць, што прымусіла сапернікаў памыляцца і рабіць парушэнні. Так на 68-ай хвіліне абаронца віцебскай каманды згуляў рукой у штрафной пляцоўцы. У выніку – пенальці, які дакладна рэалізаваў Андрэй Шэракоў (на здымку). Выдатна ўліўся ў гульню Ілья Калпачук, што выйшаў на замену на першых хвілінах другога тайма. Ён стаў аўтарам другога мяча, забітага са штрафнога.
У суботу, 26 ліпеня, на стадыёне “Палессе” ў рамках 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе “Граніт” будзе прымаць “Рэчыцу-2014”. Пачатак гульні ў 18.30.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть