Святочны настрой
Спорт

Святочны настрой

футбольный турнир

Святочны настрой падарылі юныя футбалісты лунінецкай СШ №2 сабе і балельшчыкам, стаўшы пераможцамі навагодняга турніру сярод хлопчыкаў 2002-2003 гадоў нараджэння.

На спаборніцтвы па міні-футболе сабраліся 6 каманд: лунінецкіх СШ №1, №2, №4 і гімназіі, а таксама мікашэвіцкіх СШ №1 і гімназіі імя У. Нядзведскага. Нягледзячы на тое, што таймы былі невялічкія – усяго па 10 хвілін, але гэтага часу хапіла, каб юнакі прадэманстравалі свае навыкі і здольнасці. Папярэднія гульні выявілі фіналістаў. У матчы за трэцяе месца юныя спартсмены СШ №4 перамаглі лунінецкіх гімназістаў. У паядынку за тытул пераможцы футбалісты лунінецкай СШ №2 упэўнена ўзялі верх над равеснікамі з СШ №1 г. Лунінца – 3:0. Лепшым іграком турніру стаў Станіслаў Сарока (СШ №1 г. Лунінца), варатаром – Міхаіл Свярлоў, абаронцам – Уладзіслаў Кнырэвіч (абодва – СШ №2), нападаючым – Іван Канапацкі (СШ №4).

Віншуем з перамогай Арцёма Андрыеўскага, Яраслава Грыневіча, Уладзіслава Кнырэвіча, Міхаіла Свярлова, Аляксандра Кацубу, Яўгена Апанасовіча, Данііла Антановіча, Уладзіслава Цельпука, Мікіту Шульжыка, Ілью Давідзюка і настаўнікаў фізкультуры СШ №2 Віктара Вайцяхоўскага і Аляксандра Аляшкевіча (на здымку).

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть