Спорт

Сярэбраная “Ракета”

РАКЕТАЦікава праходзілі гульні пачынаючых мотабалістаў у рамках Першынства краіны.
Разам з нашымі землякамі за перамогу змагаліся “Гродна”, “Случ” (Слуцк), “Юнацтва” (Пінск) і СДЮСТШ (Мінск). Амаль усе гульні завяршаліся перамогай той ці іншай каманды з розніцай у адзін мяч.
Найбольш удалымі і сканцэнтраванымі аказаліся пінчане. Яны ў выніковым пратаколе спаборніцтваў узняліся на першы радок. Нягледзячы на складанасць матчаў і траўміраванні, лунінчане Уладзіслаў Даніловіч, Уладзіслаў Канапацкі, Аляксей Антановіч, Вадзім Русак, Алег Пашкевіч, Дзмітрый Русак і Дзяніс Рудовіч трымаліся годна і атрымалі сярэбраныя ўзнагароды. Лепшым бамбардзірам Першынства прызнаны наш зямляк Уладзіслаў Даніловіч.
Трэнер “Ракеты” Аляксандр Верамейчык выступленнем каманды задаволены. Безумоўна, сказалася адсутнасць Аляксандра Баброўскага, які пасля закрыцця “Лунінца” паехаў у Маскву, аднак юнакі змаглі паказаць “клас”.
Дарэчы, “ракетаўцам” можа стаць любы жадаючы ва ўзросце 12-18 год. Трэніроўкі праводзяцца штодня ў гаражах ДТСААФ з 14 да 17 гадзін.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть