Традыцыйны турнір
Спорт

Традыцыйны турнір

волейбол

У Рэдзігераўскай СШ прайшоў штогадовы валейбольны турнір памяці воіна-афганца Мікалая Захарчука.

У спаборніцтвах бралі ўдзел тры каманды: “Рэдзігерава”, “ДРБУ-101”, “Мікашэвіцкая ЖКГ”. Падчас урачыстага адкрыцця валейбалістаў вітаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганистане” Аляксандр Жуланаў. На працягу чатырох гадзін на пляцоўцы вясковай школы кіпела барацьба, за якой уважліва сачылі аматары спорту. Пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў мясцовая каманда проста не мела права ўступіць лідарства. Яна і заваявала пераходны кубак. Лунінчане занялі другое месца, а каманда з Мікашэвіч — трэцяе.

Памятнымі падарункамі адзначаны лепшыя ігракі турніру — !лья Шпакоўскі (“Рэдзігерава”), Андрэй Даніловіч (“ДРБУ-101”) і Iван Цапук (“Мікашэвіцкая ЖКГ”).

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть