Тры вікторыі
У Століне адбыліся занальныя спаборніцтвы ў рамках абласной спартакіяды “Вертыкаль” сярод работнікаў распарадчай і выканаўчай улады.
Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Аквамарын” прымаў прадстаўнікоў горада Пінска, Пінскага, Лунінецкага, Іванаўскага і Столінскага раёнаў.
Удала выступілі лунінчане ў спаборніцтвах па міні-футболе. Заняўшы першае месца, ім давядзецца трымаць выпрабаванне ў паўфінальных паядынках, якія адбудуцца ў бліжэйшую суботу ў Кобрыне. Перамогай завяршылі спаборніцтвы нашы більярдзісты і тэнісісты. Валейбалісты і шахматысты занялі другое месца, а шашысты – трэцяе.
Пажадаем нашай камандзе поспехаў у фінале, які адбудзецца 19 кастрычніка таксама ў Століне, дзе яшчэ давядзецца дэманстраваць свае навыкі ў дартсе, велаэстафеце і плаванні.