Спорт

Турнір аматараў

Пяць каманд сабраліся на стадыёне ў Луніне, каб высветліць мацнейшага ў футбольным турніры.
Ініцыятар Аляксандр Клімчук заклікаў да ўдзелу аматараў самай папулярнай гульні ў свеце з Міжлесся, Дубаўкі, Вулькі 1, Луніна і Лунінца. Некалькі гадзін працягвалася ўпартая барацьба за прызы. Аднак, перамагаюць мацнейшыя. Імі на гэты раз сталі прадстаўнікі Вулькі 1. Другое месца занялі футбалісты з Міжлесся, трэцяе – гаспадары.
Захапляльную гульню падарылі балельшчыкам Аляксей Мешчанінаў, Яўген Жук, Уладзіслаў Салуйчык, Аляксандр Кахавец, Дзяніс Лазько, Мікалай Карповіч.
ПАЎКРОКА НАЗАД
У мінулую суботу “Граніт” гуляў на выездзе са “Слонімам”. 90 хвілін так не высветлілі мацнейшага ў матчы, які завяршыўся нулявой нічыёй.
У скарбонку нашай каманды паступіла адно ачко. У той жа час мазырская “Славія” пасля перамогі над “Мінскам-2” (3:2) абышла “гранітаўцаў” у барацьбе за першую прыступку ў турнірнай табліцы. Пройгрыш “Рэчыцы” ў дамашнім матчы “Смалявічы-СТІ” (0:1) адкінуў яе на трэцяе месца.
У заключным туры першага круга, які адбудзецца 19 ліпеня, у суботу, “Граніт” будзе прымаць “Віцебск”. Пачатак гульні ў 18.30.

 

ТРЭНІРАВАЦЬ РОЗУМ
(не толькі мускулы) закліканы спорт, але старажытныя і такія любімыя яшчэ ў нашым дзяцінстве “застольныя” гульні выцясняюцца рухомымі…
Такі вывад можна зрабіць на падставе захапленняў сучасных падлеткаў. Ліцэісты, якія адпачываюць і вучацца ў профільным аздараўленчым лагеры “Зямляне”, запаўняюць анкеты аб сваіх прыхільнасцях, адзначаючы, чым бы хацелі займацца ў вольны ад вучобы час.
Спрадвеку павагай карысталіся шахматы, што знаўцы называюць гульнёй інтэлектуалаў. Здавалася б – ліцэісты павінны лёгка кіраваць “ладдзёй” ці “канём”. Аднак, для большасці сучасных “разумнікаў і разумніц” недаступнымі аказаліся правілы гульні. У другой змене толькі 9-класнік Мікалай Богдан выказаў жаданне ўступіць у спрэчку за шахматную “карону”. Але яму нават няма з кім спаборнічаць!
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть